Якія банкі пераводзяць грошы з Беларусі ў Польшчу
Санкцыі скарацілі магчымасці для замежных грашовых пераводаў з Беларусі. Dzik Pic сабраў беларускія банкі, якія яшчэ дастаўляюць грошы ў Польшчу.
Санкцыі скарацілі магчымасці для замежных грашовых пераводаў з Беларусі. Dzik Pic сабраў беларускія банкі, якія яшчэ дастаўляюць грошы ў Польшчу.
Санкцыі скарацілі магчымасці для замежных грашовых пераводаў з Беларусі. Dzik Pic сабраў беларускія банкі, якія яшчэ дастаўляюць грошы ў Польшчу.
«Прыёрбанк» — пераводы ў еўра на PKO. Велічыня платы — 0,5%, мінімальная сума камісіі складае 150 BYN, максімальная — 2500 BYN.
«Беларусбанк» — пераводы ў доларах і еўра; камісія 2%, мінімум 100 BYN. Пераводы SWIFT, у тым ліку і ў злотых, можна правесці з пашпартам у аддзяленні. Але даведацца, ці дакладна дойдуць грошы, атрымаецца толькі пасля таго, як у аддзяленні паглядзяць рэквізіты банка-атрымальніка.
БНБ — ёсць прапанова па пераводах SWIFT у Польшчу з фіксаванай камісіяй: €30 пры пераводах да €6500. Таксама на сайце пішуць пра SWIFT-пераводы ў еўра і доларах, але без указання камісіі.
БСБ Банк — пры пераводах у доларах камісія ў залежнасці ад тарыфу складзе 1,5-2% (мінімум $100 + камісія за прыём і пераразлік, не больш за 0,2% ад сумы пераводу). У еўра — 1,5%, мінімум €100 + 0,2%. І ў злотых — 150 BYN + камісія за прыём і пераразлік (не больш за 1% ад сумы пераводу).
«Тэхнабанк» — у Польшчу можна зрабіць перавод у еўра (€55 + 1% ад сумы пераводу) і злотых (0,5% ад сумы мінімум $15, максімум $300).
МТБанк — пераводы ў Польшчу ў еўра: камісія — 0,15% ад сумы (мінімум €25, максімум €150).
«Альфа Банк» ад 11 снежня спыніў адпраўку выходных плацяжоў у Польскі PKO.
У любым выпадку перад тым, як ісці ў банк, абавязкова паглядзіце на сайце / спытайце ў тэхпадтрымкі, ці працуе банк-адпраўнік з банкам, куды накіруецца перавод, і ў якой валюце можна зрабіць адпраўленне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.