Якія тэставыя адмаўляюцца рабіць беларусы. Спіс «адразу не»
У адным выпадку папрасілі зрабіць «праграму з мікрасэрвісамі і аркестрацыяй K8s».
У адным выпадку папрасілі зрабіць «праграму з мікрасэрвісамі і аркестрацыяй K8s».
У адным выпадку папрасілі зрабіць «праграму з мікрасэрвісамі і аркестрацыяй K8s».
Работнікі ІТ-сферы расказалі DzikPic, чаму адмаўляліся выконваць тэставае заданне пры пошуку працы.
— Адмаўлялася ад тэставых на пазіцыю продакт-менеджара, калі заданне палягала ў напісанні дэталёвай стратэгіі для прадукту або распісванні з поўнай дэталізацыяй унікальнай фічы або механікі (з макапамі дызайну, схемай манетызацыі, планам на аб-тэсты і аналітыкай). Вы даяце мне дзень-два на тое, што я павінна буду рабіць на працы за даўжэйшы тэрмін, і атрымліваеце ад мяне бясплатна патэнцыйна класную ідэю або нават стратэгію — зручненька!
— Калі я шукала працу тэсціроўшчыцай, у якасці тз мне даслалі цэлы сайт на 5 старонак + дадатковыя менюшкі, каб усе пратэсціраваць і напісаць усе магчымыя праверкі. У мяне закралася думка, што так проста шукаюць бясплатнае рашэнне, таму напісала ўсё толькі для адной старонкі, паказаўшы, што гэтага дастаткова, каб ацаніць узровень спецыяліста. Вядома ж, мне даслалі адмову.
— Аднойчы кінуў тз на сярэдзіне, калі зразумеў, што яно зойме паўнавартасных пару дзён працы. З досведу, чым складанейшае тз, тым менш шанцаў, што табе адкажуць нават дзяжурнае «дзякуй за выдаткаваны час, але…». Здаецца, беларускія эйчаркі вышэйшыя за гэта.
— Неяк мне напісала эйчарка ІТ-кампаніі і прапанавала паспрабавацца на прыдатную вакансію. У выніку я атрымаў тз у два невялікія абзацы тэксту з вельмі абстрактнымі фармулёўкамі — патэсціраваць прадукт, які яшчэ не выйшаў у рэліз, і зрабіць для карыстальнікаў кароткі тэкст пра тое, як усё ўладкавана. Ніякай бібліі праекта, ніякай базы даных. Я ўжо думаў над тым, як ветліва адмовіцца, але потым яны ўдакладнілі, што не наймаюць у Польшчы. Я радасна выдыхнуў.
— Раней пару разоў браў тз на біржах па рашэнні нейкай праблемы. У выніку я траціў час і ўсё ідэальна распісваў, але мяне не бралі — маўляў, кандыдатаў было шмат. Зразумеў, што больш такой бздурой бясплатна займацца не буду».
— Пастукалася ў лінкедзін эйчарка і сказала, што кампанія шукае SMM-менеджара для працы з «праектамі ў блакчэйн-індустрыі, крыптавалютамі і WEB3». Гучала падазрона, але я ўжо была на мяжы. У выніку мне даслалі каравы тэкст на рускай пра крыпту і сказалі, што трэба гэта перакласці на англійскую мову «без дапамогі слоўнікаў і электронных перакладчыкаў». А яшчэ — засекчы час, за які я спраўлюся. Спыталася, навошта гэта SMM-шчыку, а мне адказалі, што патрабаванні да англійскай у іх «сапраўды даволі сур’ёзныя і ў нейкай ступені ўнікальныя». Я адказала: «Не, дзякуй я не галодная».
— Мне аднойчы дасылалі тэставае першым этапам — зрабіць праграму з мікрасэрвісамі і аркестрацыяй K8s. А потым шчыра дзівіліся, чаму былі дыпламатычна пасланыя.
— Спачатку я ў Беларусі доўга шукаў працу, а потым яшчэ месяц у самой Польшчы. Адправіў кучу рэзюмэ і прайшоў шмат сумоўяў, таму выбарка «адразу не» ў мяне такая:
1. Калі бачу тэставае даўжэйшае за 3-4 гадзіны, адразу дзякую за opportunity і (у залежнасці ад адэкватнасці рэкруцёра) кажу праўду альбо выдуманую прычыну. Ужо былі кейсы, калі я рабіў тэставыя заданні, і ўсё роўна былі рэджэкты, а на цяперашнім рынку нават з добрым тэставым шанец мізэрны.
2. Тэставае раблю, толькі калі гэта фінальны этап альбо замена тэхсумоўя (патрабаванне ў 3-4 гадзіны застаецца). То-бок уваходнае інтэрв’ю было, можна зрабіць тз і абмеркаваць мой ход думак з камандай, пасля чаго ўжо будзе офер або апошняе інтэрв’ю з менеджарам наймання.
3. Адразу не, калі кампанія гуляе ў wannabe google: дасылае спасылку на hackerrank і просіць за 1,5 гадзіны зрабіць алгарытмы ўзроўню medium-hard. Былі выпадкі, калі абяцаюць даслаць тэставае, а прыходзіць вось такое. Трэба папярэджваць пра падобнае, каб кандыдат падрыхтаваўся.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.