Кампанія-ўладальніца Tinder падпісала пагадненне з OpenAI
Match Group абвясціла пра пагадненне з распрацоўшчыкам чат-бота ChatGPT аб набыцці больш як тысячы карпаратыўных ліцэнзій для сваіх супрацоўнікаў.

Як сцвярджае кампанія, апублікаваны прэс-рэліз быў напісаны пры дапамозе ChatGPT. У ім гаворыцца, што тэхнічны дырэктар «не змог стрымаць энтузіязму» праз навіну, а пагадненне названае «шлюбнай дамовай з тэхналогіяй». «Я вельмі рады, што ў нас здарыўся мэтч з Match Group. Разам мы не проста разаб’ем, а расплавім лёд і зменім падыход да працы», — нібыта напісаў чат-бот.
Match Group будзе выкарыстоўваць тэхналогіі OpenAI для праграмавання, аналізу даных, стварэння шаблонаў і іншых паўсядзённых задач. Перад атрыманнем доступу да АІ-інструментаў супрацоўнікі кампаніі будуць абавязаныя прайсці абавязковае навучанне, прысвечанае адказнаму выкарыстанню тэхналогіі.
Пра кошт пагаднення не паведамляецца. Раней у фінансавай справаздачы за апошні квартал кіраўніцтва Match Group заявіла, што ў 2024 годзе засяродзіцца на тэхналогіях штучнага інтэлекту, каб развіваць існыя праекты і ствараць новыя. Напрыклад, у дэйтынг-праграмах кампанія тэсціруе новыя функцыі, такія як падборка фатаграфій або складанне апісання профілю з дапамогай АІ.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.