Канада закрые бізнэс TikTok у краіне, але пакіне праграму
Урад краіны распарадзіўся ліквідаваць канадскі бізнэс TikTok, але праграма застанецца даступнай. Рашэнне прынятае пасля праверкі ByteDance — кітайскай кампаніі-ўладальніка.
Урад краіны распарадзіўся ліквідаваць канадскі бізнэс TikTok, але праграма застанецца даступнай. Рашэнне прынятае пасля праверкі ByteDance — кітайскай кампаніі-ўладальніка.
Урад краіны распарадзіўся ліквідаваць канадскі бізнэс TikTok, але праграма застанецца даступнай. Рашэнне прынятае пасля праверкі ByteDance — кітайскай кампаніі-ўладальніка.
Канадскі ўрад абвясціў, што не будзе блакаваць доступ да праграмы, але дамогся закрыцця канадскага бізнэсу TikTok на падставе магчымых пагроз для нацыянальнай бяспекі. Міністр прамысловасці Франсуа-Філіп Шампань заявіў, што гэта зроблена для ліквідацыі рызык, звязаных са стварэннем кампаніяй ByteDance Ltd. падраздзялення TikTok Technology Canada Inc.
«Урад не блакуе доступу канадцаў да праграмы TikTok або іх здольнасці ствараць кантэнт. Рашэнне аб выкарыстанні праграмы або платформы сацыяльных сетак — гэта асабісты выбар», — сказаў Шампань. Ён падкрэсліў важнасць для канадцаў прыняцця эфектыўных мер кібербяспекі, уключаючы абарону іх асабістай інфармацыі.
Раней прыняты закон аб інвестыцыях дазваляе праводзіць праверку замежных інвестыцый, якія могуць нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Канады. Рашэнне аб закрыцці бізнэсу TikTok было прынятае на падставе доказаў, сабраных у часе праверкі, а таксама рэкамендацый канадскіх спецслужбаў, падкрэслілі ва ўрадзе.
Кампанія заявіла, што закрыццё канадскіх офісаў прывядзе да страты сотняў працоўных месцаў. «Мы будзем аспрэчваць гэтае рашэнне ў судзе. Платформа TikTok застанецца даступнай для стваральнікаў, каб знаходзіць новую аўдыторыю, вывучаць новыя трэнды, а для прадпрыемстваў — каб развівацца», — адзначыў прадстаўнік TikTok.
Канада таксама забараніла выкарыстоўваць праграму на ўсіх прыладах дзяржаўных службоўцаў. У TikTok два офісы ў краіне: у Таронта і ў Ванкуверы. У ЗША дагэтуль ідзе судовы працэс у справе аб прымусовым продажы TikTok некітайскай кампаніі: адміністрацыя Байдэна дала ByteDance тэрмін да 20 студзеня 2025 года. У адказ кампанія падала на ўрад ЗША ў суд.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну хоть кто-то