Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Канада закрыла дзве ІТ-кампаніі за пагрозу нацбяспецы

Улады Канады ў пятніцу пастанавілі ліквідаваць дзве тэхналагічныя кампаніі, у якіх разгледзелі пагрозу нацыянальнай бяспецы. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву мясцовага міністэрства інавацый, навукі і прамысловасці.

Пакінуць каментарый

Гаворка пра кампаніі Bluvec Technologies і Pegauni Technology. Іх папрасілі згарнуць дзейнасць у адпаведнасці з законам, які рэгулюе замежныя інвестыцыі.

Рашэнне было прынятае ў выніку праверкі органамі, якія займаюцца нацыянальнай бяспекай і разведкай. У міністэрстве адзначылі, што вітаюць замежныя ўкладанні, але маюць намер дзейнічаць рашуча, калі гэтыя ўкладанні нясуць пагрозу для Канады.

У заяве не прыводзіліся падрабязнасці пра інвестыцыі, прычыны боязі і самі кампаніі. Bluvec вырабляе прыборы для выяўлення дронаў, а Pegauni займаецца бесправаднымі сістэмамі бяспекі.

Сёлета ўлады Канады ўнеслі папраўкі ў Закон аб інвестыцыях, якімі пастрожылі праверку замежных укладанняў на прадмет пагрозы нацбяспецы. Закон распаўсюджваецца на замежнікаў, пад кантроль якіх пераходзяць канадскія кампаніі або якія хочуць запусціць новы бізнэс у краіне.

Канада переманивает обладателей визы H-1B которые стали не нужны США
Канада переманивает обладателей визы H-1B, которые стали не нужны США
По теме
Канада переманивает обладателей визы H-1B, которые стали не нужны США
Канада хочет обложить американский бигтех новыми налогами
Канада хочет обложить американский бигтех новыми налогами
По теме
Канада хочет обложить американский бигтех новыми налогами

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.