Карыстальнік сабраў «аналаг Photoshop» з дапамогай GPT-6 Astra і Claude — за $2000
Карыстальнік Reddit распавёў, што з дапамогай GPT-6 Astra і Claude Fable стварыў графічны рэдактар Photon — бясплатную альтэрнатыву Photoshop для Windows, macOS і Linux. На працу ШІ-мадэляў ён выдаткаваў каля $2000.
Карыстальнік Reddit распавёў, што з дапамогай GPT-6 Astra і Claude Fable стварыў графічны рэдактар Photon — бясплатную альтэрнатыву Photoshop для Windows, macOS і Linux. На працу ШІ-мадэляў ён выдаткаваў каля $2000.
Спачатку аўтар запусціў даследаванне функцый Photoshop, затым перадаў вынікі GPT-6 Astra у рэжыме Extra High і папрасіў скласці план распрацоўкі. Пасля некалькіх правак мадэль напісала першую версію праграмы — паводле аўтара, ужо прыдатную для працы, хоць усё яшчэ нестабільную і з багамі. Далей ён тэставаў праграму і па чарзе прасіў GPT-6 Astra і Claude выпраўляць памылкі і дадаваць функцыі.
У Photon з’явіліся слоі, маскі, смарт-аб’екты, крывыя, эфекты, інструменты вылучэння, выдалення фону ды іншыя функцыі графічнага рэдактара. Праект аўтар распаўсюджвае бясплатна. У першы дзень пасля запуску ім скарысталіся 170 актыўных карыстальнікаў.
Сам распрацоўшчык прызнае, што ствараць такі праект толькі дзеля эканоміі на падпісцы Photoshop было б бессэнсоўна: выдаткі на ШІ аказаліся занадта высокімі. Галоўнай матывацыяй ён называе эксперымент і жаданне зрабіць рэдактар, які зможа развівацца хутчэй разам з ШІ. У будучыні ён дапускае стварэнне аналагаў больш складаных праграм накшталт After Effects.
ШІ працягвае ўдзельнічаць і ў падтрымцы Photon. Пасля запуску карыстальнікі сутыкнуліся з памылкай аўтарызацыі: праз серверны проксі ўсе яны трапалі пад агульны ліміт у 20 лістоў у гадзіну. Паводле аўтара, Codex знайшоў прычыну, выправіў праблему і развярнуў абнаўленне прыкладна за пяць хвілін.
Сам аўтар не называе Photon паўнавартаснай копіяй Photoshop, а ў абмеркаванні частка карыстальнікаў адзначае, што ў магчымасцях праект пакуль прыкметна саступае Photoshop ды існуючым бясплатным рэдактарам накшталт GIMP і Photopea.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.