Карыстальнікі завалілі LinkedIn скаргамі на нейраслоп
Карыстальнікі LinkedIn актыўна скарысталіся новай кнопкай для скаргаў на нізкаякасны ШІ-кантэнт. За першыя два тыдні пасля запуску адзнаку «Падобна на нейраслоп» паставілі больш за мільён разоў.

LinkedIn дадаў такую магчымасць у канцы ліпеня. Скардзіцца можна на публікацыю або каментарый праз меню з трыма кропкамі. Паводле прадуктовага дырэктара LinkedIn Хары Срынівасана, гэтыя сігналы дапамагаюць платформе зразумець, які кантэнт карыстальнікі лічаць шаблонным і нізкаякасным.
Пры гэтым адна скарга сама па сабе не ўплывае на распаўсюджванне публікацыі. LinkedIn сцвярджае, што алгарытм улічвае адразу мноства сігналаў і выкарыстоўвае дадатковыя механізмы абароны, каб функцыю нельга было ўжываць для мэтанакіраваных атак на асобных аўтараў.
Тым не менш стужкі ўжо прыкметна змяніліся. Паводле дадзеных кампаніі, за апошнія некалькі тыдняў карыстальнікі сталі бачыць прыкладна на 40% менш публікацый, якія сам LinkedIn класіфікуе як нейраслоп. У працы над алгарытмамі ўдзельнічаюць і рэдактары платформы: яны дапамагаюць адрозніваць шаблонныя ШІ-генерацыі ад матэрыялаў, у якіх бачная аўтарская пазіцыя і экспертыза.
Платформа таксама пачала папярэджваць аўтараў. Калі публікацыя атрымае дастатковую колькасць скаргаў, у раздзеле аналітыкі можа з’явіцца апавяшчэнне пра тое, як аўдыторыя ўспрымае кантэнт. Які дакладна парог выкарыстоўваецца, кампанія не раскрывае.
Новую функцыю, аднак, прынялі неадназначна. У каментарыях карыстальнікі апасаюцца, што пад вызначэнне «нейраслопу» могуць трапляць не толькі масава згенераваныя публікацыі, але і тэксты людзей з фармальным стылем, матэрыялы пасля рэдагавання ў Grammarly або ШІ-перакладу, а таксама проста добра структураваныя пасты. Іншыя звяртаюць увагу, што кнопку могуць выкарыстоўваць як звычайны «дызлайк», нават калі публікацыя была напісана чалавекам.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.