Казахстанцы «пастарэлі» на дзень у электроннай дзяржсістэме пасля змены часавых паясоў
Ад 1 сакавіка Казахстан перайшоў на адзіны часавы пояс UTC +5 (раней іх было два). Пасля гэтага жыхары краіны пачалі масава скардзіцца, што ў іх лічбавых дакументах на сайце і ў праграме дзяржпаслуг eGov стала няправільна адлюстроўвацца дата нараджэння. Яна стаіць на дзень раней, чым мае быць, перадае NUR.KZ.

У некаторых грамадзян дата нараджэння змянілася ў электронным пасведчанні асобы, у іншых — у пашпартных даных або пасведчанні кіроўцы. Аператар дзяржпаслуг Казахстана паведаміў выданню, што спецыялісты ўжо разбіраюцца з праблемай.
Крыніца: NUR.KZ
Напярэдадні казахстанцаў прасілі праверыць праграмныя абнаўленні сваіх гаджатаў: для аўтаматычнай змены часавага пояса на іх мае быць даступная адпаведная функцыя. Нягледзячы на гэта, у многіх з іх аўтаматычны пераход гаджатаў не спрацаваў.
Раней праз пераход на іншы часавы пояс да казахстанцаў звярталіся авіякампаніі. У некаторых выпадках змены могуць закрануць рэйсы аж да 31 сакавіка. Яшчэ жыхароў Казахстана папярэдзілі, што перанастройка гадзіннікаў можа выклікаць часовыя перабоі з сувяззю і сэрвісамі мабільных аператараў праз тэхнічныя работы. Таксама навіна выклікала перабоі ў працы сістэм спецЦАНаў (спецыялізаваных цэнтраў абслугоўвання насельніцтва).
Учора розныя кампаніі свету адчувалі праблемы праз памылкі ў сваім праграмным забеспячэнні: некаторыя распрацоўшчыкі не ўлічылі, што ў высакосным годзе ёсць 29 лютага. Напрыклад, у Новай Зеландыі некаторыя кіроўцы не маглі заправіць свае аўто. Новыя сюрпрызы могуць чакаць карыстальнікаў 31 снежня, калі сістэмы выявяць лішні, 366 дзень.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.