Кожны чацвёрты айцішнік меў фінансавыя цяжкасці ў 2024-м. Нашая анкета
Мы спыталі ў чытачоў, як прайшоў у іх 2024-ы. Адказалі 350 чалавек.
Мы спыталі ў чытачоў, як прайшоў у іх 2024-ы. Адказалі 350 чалавек.
Мы спыталі ў чытачоў, як прайшоў у іх 2024-ы. Адказалі 350 чалавек.
Амаль для паловы беларускіх айцішнікаў (незалежна ад краіны пражывання) год быў вельмі насычаным, у іх жыцці многае адбылося. Амаль чвэрць называе гэты год вельмі цяжкім, кожны пяты-шосты быў шчаслівы, а кожны дзясяты, наадварот, нешчаслівы. І менш за ўсё тых, хто лічыць 2024 год сярэдненькім.
Кожны чацвёрты знайшоў летась новых сяброў, або новую працу, або і тое, і другое разам. Кожны шосты даў рады хваробе. Кожны дванаццаты звольніўся з нялюбай працы, купіў жытло або знайшоў каханне (або ўсё разам). У трох адсоткаў айцішнікаў нарадзілася дзіця! Знайшліся, што праўда, і такія, у каго нічога добрага не адбылося (або яны проста так думаюць).
А вось што адказвалі тыя, чыё добрае не ўпісаліся ў прапанаваныя варыянты (спойлер: атрымлівалі павышэнне на працы, падарожнічалі, стваралі сем'і, рабілі рамонт, заводзілі жывёл і г. д.):
— Звазіў сям’ю і бацькоў у адпачынак;
— Пачаў вывучаць новую мову праграмавання з практыкай у прадакшане;
— Замяніў пашпарт;
— Выйшла замуж, дзеці паступілі ў Польшчу, муж знайшоў працу ў Польшчы, сама таксама рыхтуюся да пераезду, і яшчэ шмат-шмат добрага;
— Павышэнне на пасадзе, падарожжы;
— Выжыла;
— Рамонт;
— Прадала кватэру ў РБ, з’ездзілі ў Капенгаген, сябры цудам атрымалі візы і прыязджалі да нас 2 разы, у сяброўкі не пацвердзіўся рак. Наведалі творчы вечар Чулпан Хаматавай і спектакль купалаўцаў.
— Завялі другога ката, бачылася з бацькамі;
— Бег, удзел у марафоне аматараў на Алімпіядзе, працяг добрай працы;
— Было вяселле;
— Выйшаў з глыбокай дэпрэсіі. Купіў аўто, нарэшце з’ездзіў у незабыўны адпачынак з сям’ёй. Павялічыў даход. Адкрыў для сябе паходы ў горы. Знайшоў новых сяброў і трохі паправіў здароўе. Дапамог сваяку з пераездам у Польшчу. За пару месяцаў атрымаў ДНЖ у Уроцлаве;
— Шмат падарожнічала, завяла ката;
— Знайшла хобі, падарожнічала, купіла машыну
— Паразумнела!
— Скарацілі, трэці раз выйшаў на новае месца;
— Не страціў працы і павысіў трохі заробак на ёй;
— Закрыў пытанні ў РБ, якія мяне хвалявалі;
— Жонка на шостым месяцы цяжарнасці. Рамонт практычна скончаны;
— Змог атрымаць (выбіць) некаторае павышэнне па зп, пры канцы года трапіў на праект з тэхналогіяй, якую даўно хацеў асвоіць;
— Пачала тэрапію;
— Вывучылася на капітана паруснай яхты;
— З’явіўся сабака, пачалося навучанне новай прафесіі;
— Вярнуліся дадому ў Беларусь з эміграцыі;
— Стала рэгулярна хадзіць у трэнажорную залу і наладзіла харчаванне;
— Выйшла замуж і нарэшце стала жыць з каханым не на адлегласці. Пераехала ў Літву!
— Пачаў атрымліваць прыбытак са свайго праекта;
— Апгрэйднуў свае актыўнасці, рамонт набліжаецца да завяршэння;
— Памяняў машыну, зрабіў рамонт, працягнуў развіваць свой асабісты брэнд;
— Стаў важным звяном у кампаніі, падняў зп у 2 разы;
— Выйграў «грынку»;
— Свічнуўся ў DevOps;
— Шмат вандровак, пераезд у зручную краіну, пабачыў старых сяброў.
Дрэннае таксама адбывалася. Кожны чацвёрты меў фінансавыя цяжкасці, кожны пяты — праблемы ў асабістым жыцці, кожны дзясяты страціў блізкага чалавека. Столькі ж хварэлі або/і страцілі працу.
У асобных адказах чытачы згадваюць смерць або хваробу блізкіх (часта анкалогію), складанасці жыцця ў эміграцыі, дэзарыентацыю, праблемы на працы. Вось некаторыя з іх:
— Праблемы ў найбліжэйшых сваякоў, якія закранаюць мяне;
— Цяжка так жыць;
— У мужа дыягнаставалі рак;
— Праблемы з індэксацыяй заробку. Адчуваецца, што грошай становіцца менш. Не магу наладзіць рэжым харчавання/актыўнасці праз стрэс. Лішняя вага;
— Выгаранне, лячыла ката;
— Памёр сабака;
— Праблемы на працы, праблемы са здароўем у сябе і блізкіх;
— Страціў новага знаёмага праз ягоную хваробу. Губляю сувязь з сябрамі, якія засталіся ў Беларусі;
— Жудасны стрэс праз працу, які прайшоў пасля звальнення;
— Палітычная сітуацыя, рост цэн, татальная нявызначанасць;
— Страціў працу, знайшоў працу, зноў страціў, зноў знайшоў, на пачатку снежня страціў;
— Рэзкае скарачэнне некалькіх калег, частка з якіх даволі даўно працавала, прымушае баяцца за сваё становішча;
— Сітуацыя ў краіне знаходжання лепшай не становіцца, і няма разумення і планаў, што рабіць і куды ехаць далей;
— Выяўленая цяжкая і рэдкая форма анкалогіі ў маленькай пляменніцы;
— Не хапала адчування бяспекі праз пастанову звольніцца, змяніць сферу дзейнасці і пры гэтым неабходнасць легалізацыі і немагчымасць вярнуцца дадому;
— Перажыў чарговую дэпрэсію;
— Скарацілі на праекце;
— Аперацыя ў сабакі; сумна было сыходзіць з мінулага месца, але я сам хацеў у геймдэў, перайшоў з фінтэху ў геймплэй;
— Асэнсаванне, што міграцыя надоўга.
Падзеі ў свеце таксама ўплывалі на самаадчуванне беларусаў. Больш за 70% трывожылася праз вайну ва Украіне, 62% — праз падзеі ў Беларусі, 61% — праз крызіс у ІТ і беспрацоўе. Значна менш — толькі кожнага сёмага — хвалявалі падзеі на Блізкім Усходзе і вынік прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. А для 7% трывожных падзей у 2024 годзе наогул не было.
Тры чалавекі адказалі, што іх турбуе сітуацыя ў Грузіі. А адзін чытач падсумаваў пытанне пра сусветны парадак дня так: «Тое, што раней выклікала трывогу, ператвараецца ў нармальнасць».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
никого, кто бы за выборы в Белоруссии переживал. как будто результат от них не зависит
беларусы уже записали достаточно роликов "НАДО"
Стакан больше чем на половину полон: у 3/4 айтишников не было финансовых проблем!
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 студзеня 2025, 01:52
Вот интересно, кто успел поработал грузчиками, на стройках и польских Макдональдсах, все ещё смеются над Горизонтом, где можно относительно спокойно сидеть, и паяльник за жало держать?