За пасылкі з Беларусі ў ЕС давядзецца плаціць падатак
З 1 ліпеня ЕС уводзіць падатак на дробныя пасылкі з краінаў, якія не ўваходзяць у блок. Гэта датычыць і пасылак з Беларусі ў краіны ЕС, паведамляе Infotrans Media Belarus.

Мера будзе часовай і працягнецца мінімум да 2028 года, калі будзе запушчана новая сістэма кантролю электроннага гандлю ў межах рэформы еўрапейскай мытні.
Новая пошліна датычыць тавараў коштам да €150 еўра. Менавіта на гэтую катэгорыю прыходзіцца асноўная частка заказаў у інтэрнэт-крамах.
Збор у памеры €3 будуць спаганяць не за ўсю пасылку цалкам. Калі ў адной бандэролі знаходзяцца тавары розных катэгорый або ад розных прадаўцоў, мытня можа разглядаць іх як некалькі асобных пазіцый для афармлення. І з кожнай трэба будзе заплаціць пошліну.
Напрыклад, пакупнік замаўляе з Азіі некалькі танных тавараў: футболку за €8, навушнікі за €12 і крэм для рук за €5. Агульны кошт такой пасылкі — €25, але паколькі тавары ў замове адносяцца да розных катэгорый — адзенне, электроніка і касметыка, — збор налічаць за кожную катэгорыю асобна. У выніку да кошту пакупкі трэба будзе дадаць €9.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.