Кіраўнік Epic Games: я пайду да канца ў барацьбе з Apple, нават да Вярхоўнага суда
Генеральны дырэктар Epic Games Цім Суіні заявіў, што прыкладзе ўсе намаганні для барацьбы з Apple і яе палітыкай у дачыненні да камісій у App Store.

У інтэрв’ю The Verge Суіні дадаў, што гатовы дайсці да Вярхоўнага суда ЗША, пры гэтым «кожнаму палітыку варта баяцца росту ўлады карпарацый, якую стварае Apple». Канфлікт Apple і Epic пачаўся ў 2020 годзе, калі студыя дадала ў iOS-версію гульні Fortnite магчымасць праводзіць плацяжы ў абыход App Store, пасля чаго праграму выдалілі з крамы.
Першы раўнд судовага разгляду прайшоў у 2021 годзе, суддзя пераважна прыняла бок Apple, пасля абодва бакі абскардзілі рашэнне. Суіні дапусціў магчымасць пазасудовага ўрэгулявання, у гэтым выпадку Apple прыйдзецца пайсці на вялікія саступкі: даць усім распрацоўшчыкам свабодна канкурыраваць на рынку праграм, уключна з магчымасцю спампоўваць гульні з уласных сайтаў, а таксама праводзіць унутрыгульнявыя плацяжы без камісій.
Суіні лічыць барацьбу з Apple «адной з рэчаў, якімі я больш за ўсё ганаруся за ўвесь мой 31 год у гульнявым бізнэсе». Кіраўнік Epic Games паказаў на супярэчнасці ў палітыцы Apple, згадаўшы адмову кампаніі выдаліць Twitter з App Store. На думку Суіні, распаўсюднік праграм не мае дыктаваць астатнім, які кантэнт можна ці няможна публікаваць.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.