Кітай падняў амаль $50 млрд для падтрымкі паўправадніковай галіны
Урадавы кітайскі інвестфонд — так званы «Вялікі фонд» — для дапамогі паўправадніковым кампаніям прыцягнуў 344 млрд юаняў ($47,5 млрд), піша Reuters.
Улады хочуць дамагчыся для краіны незалежнасці ў пастаўках чыпаў. У прыватнасці, на фоне пастражэння санкцый на экспарт падобнай прадукцыі з ЗША апошнімі гадамі: там асцерагаюцца, што Кітай можа ўжываць прасунутыя амерыканскія тэхналогіі ў ваенных мэтах.
Фонд быў зарэгістраваны пры Пекінскай гарадской адміністрацыі па рэгуляванні рынку 24 мая. Яго найбуйнейшым акцыянерам выступае кітайскі Мінфін, на які прыпадае 17% і 60 млрд юаняў капіталу. Другім па велічыні стэйкхолдарам з’яўляецца Кітайскі банк развіцця (10,5%). Акрамя іх у ліку інвестараў яшчэ 17 асоб, уключаючы пяць буйных банкаў.
Гэта ўжо трэці этап збору сродкаў на мэты паўправадніковай галіны. Першапачаткова «Вялікі фонд» быў заснаваны ў 2014 годзе, а другі этап збору сродкаў прайшоў у 2019-м. Тады памер капіталу склаў 138,7 млрд юаняў і 204 млрд юаняў адпаведна.
Каціроўкі кітайскіх паўправадніковых кампаній на навінах узляцелі, а спецыялізаваны CES CN Semiconductor Index вырас на 3%.
Читать на dev.by