Кітай запусціў першую ў свеце ракету, якая працуе на паліве з вугалю
Запушчаная ў красавіку ракета «Цяньлун-2» кампаніі Space Pioneer працуе на авіяцыйнай газе, атрыманай з вугалю.

Кампанія заявіла, што гэта першае падобнага роду выпрабаванне вадкага паліва, атрыманага не з нафты. Такім чынам Кітай спрабуе знізіць залежнасць ад імпартных энергарэсурсаў і забяспечыць паліўную бяспеку ў аэракасмічнай галіне. Ракета абсталяваная рухавікамі YF-102 на вадкай паліўнай пары газа-кісларод. Паспяховаму запуску папярэднічалі больш як 300 агнявых выпрабаванняў.
Цяпер вытворчыя лініі ў Кітаі вырабляюць авіяцыйную газу з вугалю да 5 тысяч тон на год. Да 2025 года аб’ёмы вырастуць да 30 тысяч на год, аднак гэта не вырашае праблемы дэфіцыту нафтапрадуктаў. Верагодны канфлікт з Тайванем можа прывесці да марской блакады Кітая і блакавання паставак нафты ў краіну па асноўным марскім маршруце.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
КИТАЙ - силище! вот с кем надо дружить