У Кітаі выпусцілі смартфон, якім кіруе ШІ-агент
Кітайская кампанія StepFun прадставіла StepX Neo — смартфон з аперацыйнай сістэмай, якая першапачаткова створана для аўтаномных ШІ-агентаў.
Кітайская кампанія StepFun прадставіла StepX Neo — смартфон з аперацыйнай сістэмай, якая першапачаткова створана для аўтаномных ШІ-агентаў.
Кітайская кампанія StepFun прадставіла StepX Neo — смартфон з аперацыйнай сістэмай, якая першапачаткова створана для аўтаномных ШІ-агентаў.
Прылада працуе на ўласнай Step AOS і атрымала ўбудаванага памочніка Amoo. У адрозненне ад звычайных чат-ботаў, агент павінен не толькі адказваць на пытанні, але і самастойна выконваць шматэтапныя задачы: звяртацца да розных дадаткаў і сервісаў, працаваць з файламі і сістэмнымі функцыямі тэлефона.
Напрыклад, карыстальнік зможа адным запытам папрасіць Amoo спланаваць паездку, падабраць квіткі, выклікаць таксі або забракіраваць рэстаран. З часам памочнік павінен улічваць звычкі ўладальніка: напрыклад, выбіраць рэйсы, якія дазваляюць перавозку жывёл, або прапаноўваць знаёмыя ўстановы.

StepFun заяўляе, што асноўныя функцыі агента могуць працаваць без пастаяннага падключэння да інтэрнэту. Смартфон таксама падтрымлівае пераклад размоў, званкоў, паведамленняў і тэксту на выявах на 32 мовы, у тым рэгіянальныя варыянты.
Для падарожнікаў Amoo зможа паказваць расклад транспарту, нагадваць аб рэгістрацыі на рэйс, папярэджваць пра візавыя патрабаванні ды запаўняць мытныя формы. Частка захаванай інфармацыі пра паездкі будзе даступная афлайн.
Аперацыйная сістэма аб’ядноўвае функцыі смартфона ў чатыры катэгорыі: камунікацыі, дадаткі, файлы і сістэмныя інструменты. Для іх узаемадзеяння выкарыстоўваецца стандарт MCP. Паводое кампаніі, Step AOS не з’яўляецца звычайнай надбудовай над Android: яна сабрана з кампанентаў Android і Linux.
Для працы ШІ на прыладзе StepFun распрацавала мадэль Step Edge. Кампанія сцвярджае, што яна пераўзыходзіць параўнальныя мадэлі для мабільных прылад у 29 тэстах, аднак не раскрыла назвы гэтых бенчмаркаў і падрабязныя вынікі.
StepX Neo таксама атрымае інтэграцыі з буйнымі кітайскімі сервісамі: Alipay для плацяжоў, Trip.com для падарожжаў, Didi для замовы таксі, Meituan для дастаўкі і лакальных паслуг, а таксама WPS і CapCut для працы з дакументамі і кантэнтам.



Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.