Кітайскія вайскоўцы выкарыстоўваюць АІ-мадэль Meta. Кампанія нічога не можа зрабіць
Нягледзячы на забароны Meta, кітайскія вайскоўцы ўжываюць Llama для стварэння сваіх сэрвісаў. Кампанія не можа спыніць выкарыстанне сваіх адкрытых мадэляў.
Нягледзячы на забароны Meta, кітайскія вайскоўцы ўжываюць Llama для стварэння сваіх сэрвісаў. Кампанія не можа спыніць выкарыстанне сваіх адкрытых мадэляў.
Нягледзячы на забароны Meta, кітайскія вайскоўцы ўжываюць Llama для стварэння сваіх сэрвісаў. Кампанія не можа спыніць выкарыстанне сваіх адкрытых мадэляў.
Кітайскія даследчыя інстытуты, звязаныя з Народна-вызваленчай арміяй Кітая (НВАК), выкарыстоўвалі агульнадаступную мадэль штучнага інтэлекту Llama ад Meta для распрацоўкі інструментаў ваеннага прызначэння.
Reuters выявіла артыкул шасці кітайскіх даследчыкаў з трох устаноў, уключаючы два з Акадэміі ваенных навук (AMS), у якім падрабязна апісанае стварэнне «ChatBIT» — інструмента, заснаванага на ранняй версіі Llama 2 13B. Паводле даных публікацыі, ChatBIT пераўзыходзіць некаторыя іншыя АІ-мадэлі, дасягаючы 90% эфектыўнасці ChatGPT-4 ад OpenAI.
Навукоўцы апісалі ChatBIT як інструмент, арыентаваны на ваенныя задачы, такія як збор і апрацоўка разведвальных даных, прадастаўленне дакладнай інфармацыі для прыняцця аператыўных рашэнняў. ChatBIT быў настроены і аптымізаваны для дыялогаў і адказаў на пытанні ў ваеннай сферы.
Meta адкрыла доступ да многіх сваіх мадэляў АІ, уключаючы Llama, але наклала абмежаванні на іх выкарыстанне, забараняючы ваенныя прымяненні. Кампанія патрабуе ліцэнзію ад сэрвісаў, якія маюць больш за 700 мільёнаў карыстальнікаў. Таксама забароненае выкарыстанне мадэляў для ядзернай прамысловасці, шпіянажу і іншых відаў дзейнасці, якія трапляюць пад меры экспартнага кантролю абароннай прадукцыі ў ЗША.
Аднак, паколькі мадэлі Meta з’яўляюцца публічнымі, у кампаніі абмежаваныя магчымасці забеспячэння выканання гэтых палажэнняў. «Любое выкарыстанне нашых мадэляў Народна-вызваленчай арміяй (Кітая) з’яўляецца несанкцыянаваным і супярэчыць нашай палітыцы дапушчальнага выкарыстання», — заявіла дырэктар Meta па грамадскай палітыцы Молі Мантгомеры.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Это очень просто останавливается - просто не выкладывай больше ничего в открытый доступ.
LOL! Наивные муму!
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лістапада 2024, 13:21
И то верно. Наивные чукотские дети: обложили сами себя регуляциями и ограничениями, а КНР, внезапно, - плевать хотел на все эти правила и условности. У них там свое, ситуативное, понятие об этике :)