Кітайскі маркетплэйс скароціць заробкі дзвюх тысяч менеджараў на карысць супрацоўнікаў
Другая паводле велічыні гандлёвая пляцоўка Кітая JD.com зрэжа заробкі прыкладна 2000 менеджараў на 10-20%, даведаўся Bloomberg. Частка зэканомленых грошай будзе накіраваная ў фонд для фінансавання бенефітаў для супрацоўнікаў, памер якога складзе $1,4 млрд.
Другая паводле велічыні гандлёвая пляцоўка Кітая JD.com зрэжа заробкі прыкладна 2000 менеджараў на 10-20%, даведаўся Bloomberg. Частка зэканомленых грошай будзе накіраваная ў фонд для фінансавання бенефітаў для супрацоўнікаў, памер якога складзе $1,4 млрд.
Фаўндар кампаніі Рычард Лю ахвяруе 100 млн юаняў ($14 млн) са свайго багацця на ініцыятывы, накіраваныя на падтрыманне дабрабыту супрацоўнікаў.
Таксама JD сфармуе фонд на 10 млрд юаняў, на сродкі якога супрацоўнікам будуць даваць беспрацэнтныя іпатэчныя крэдыты, расказалі крыніцы выдання.
Такое рашэнне было прынятае пасля таго, як некалькі тыдняў таму прэзідэнт Кітая Сі Цзіньпін зноў заклікаў кампаніі паклапаціцца пра «ўсеагульны росквіт» — канцэпцыю сталі ўзмоцнена прасоўваць паралельна з рэпрэсіямі мясцовых тэхнагігантаў у 2021 годзе ў спробе прымусіць бізнэс шукаць спосабы пераразмеркавання багацця.
Акрамя JD, да скарачэнняў заробкаў рыхтуюцца менеджары іншых кампаній па ўсім Кітаі, уключна з інвестыцыйнымі банкамі і фондамі ўзаемных інвестыцый.
Яшчэ адзін кітайскі інтэрнэт-гігант Pinduoduo летась паабяцаў перадаць $1,5 млрд выручкі на карысць мясцовых фермераў. Tencent заявіла, што падвоіць адлічэнні на сацыяльныя праграмы прыкладна да $15 млрд. Alibaba паабяцала на працягу наступных пяці гадоў накіраваць 100 млрд юаняў на падтрымку малога бізнэсу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.