Кітайскі модуль зрабіў сэлфі на адваротным баку Месяца з дапамогай АІ
Робат-фатограф модуля кітайскай месяцовай місіі «Чан’э-6» перадаў здымкі з адваротнага боку Месяца. У працы ён выкарыстаў тэхналогію штучнага інтэлекту.
Паводле даных кітайскіх СМІ, робат — гэта 11-кілаграмовы апарат на чатырох колах. У яго няма термаабароны, таму ён наўрад ці перажыве месяцовую ноч. Робат сышоў на паверхню Месяца пасля збору ўзораў і самастойна выбіраў ракурс для фотасесіі са спушчальным модулем. Пакуль кітайскае касмічнае агенцтва апублікавала толькі адзін здымак.
Узлётны модуль «Чан’э-6» перадаў капсулу з узорамі месяцовага грунту на павяртальны модуль, які ўжо накіроўваецца назад да Зямлі. Місія даследуе раёны Паўднёвага полюса адваротнага боку Месяца, дзе, паводле здагадак навукоўцаў, могуць быць значныя паклады вады. У будучыні ў гэтым раёне плануецца пабудова месяцовай базы.
Читать на dev.by