Кітай паказаў робасабаку з кулямётам на спіне, які дэсантуецца з дрона
Ваенны падрадчык кітайскай арміі апублікаваў ролік у Weibo з баявым робатам, які дэсантуецца з квадракоптэра.

У роліку беспілотнік пакідае месца дэсантавання, сабака-робат з кулямётам на спіне ўстае на чатыры лапы і аглядае тэрыторыю, шукаючы мэту. Мяркуючы з апісання ў сацсетцы, робат можа арганізаваць нечаканую атаку: яго можна высадзіць у тыле ворага ў слабаабароненым месцы або змясціць на дах для заняцця тактычна важнай пазіцыі.
У апісанні адзначана, што такім чынам можна арганізаваць «трохмерную» атаку на ворага. Паводле даных WarZone, зброя можа быць лёгкім кітайскім кулямётам QBB-97, які здольны здзяйсняць да 650 стрэлаў за хвіліну на дыстанцыю да 400 метраў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.