Microsoft стварыла новую кампанію на $2,5 млрд: тысячы супрацоўнікаў дапамогуць кліентам укараніць ШІ
Microsoft абвясціла пра запуск новай аперацыйнай структуры Microsoft Frontier Company. На амбіцыйны праект тэхгігант выдзяляе $2,5 млрд.
Microsoft абвясціла пра запуск новай аперацыйнай структуры Microsoft Frontier Company. На амбіцыйны праект тэхгігант выдзяляе $2,5 млрд.
Microsoft абвясціла пра запуск новай аперацыйнай структуры Microsoft Frontier Company. На амбіцыйны праект тэхгігант выдзяляе $2,5 млрд.
Мэта новай кампаніі — дапамагчы буйному бізнесу ўкараняць ШІ, гнутка падбіраць тэхналогіі пад свае задачы і хутчэй атрымліваць рэальны прыбытак ад гэтых укладанняў. Узначаліць структуру Радрыга Кедэ Ліма — топ-менеджар з 30-гадовым досведам у індустрыі.
У аснову праекта закладзена магутная інжынерная база. Microsoft плануе літаральна «убудоўваць» штат з 6 тысяч галіновых экспертаў ды інжынераў проста ўнутр кампаній-кліентаў. Разам яны будуць з нуля праектаваць, наладжваць і пастаянна ўдасканальваць ШІ-сістэмы, арыентуючыся на канкрэтныя бізнес-вынікі. Сярод тых, хто ўжо тэстуе гэты падыход, такія гіганты, як Unilever, Novo Nordisk, Land O’Lakes і Лонданская фондавая біржа.
Гэты крок стаў следствам прызнання мінулых памылак. Кіраўнік Microsoft Commercial Business Джадсан Альтхоф заявіў, што тры гады таму кампанія дапусціла промах, прывязаўшы свой Copilot выключна да мадэляў OpenAI. Сёння буйны бізнес болей не хоча залежаць ад аднаго пастаўшчыка. На рынку ўзнік выразны трэнд на гнуткасць, калі кампаніі камбінуюць розныя тэхналогіі, уключаючы опэнсорсныя рашэнні, а з’яўленне моцных канкурэнтаў накшталт Google Gemini і кітайскага DeepSeek толькі замацавала гэтую змену парадыгмы.
Новая структура прапануе кліентам абсалютную свабоду выбару ШІ. Кампаніі змогуць лёгка і хутка пераключацца паміж мадэлямі ад OpenAI, Anthropic, распрацоўкамі самой Microsoft або спецыялізаванымі алгарытмамі ў залежнасці ад канкрэтнай задачы. Microsoft бярэ на сябе інтэграцыю гэтых інструментаў з унікальнымі ўнутранымі дадзенымі заказчыка.
Асобны акцэнт зроблены на бяспецы. Буйны бізнес цяпер моцна апасаецца, што выкарыстанне чужых ШІ-мадэляў у выніку навучыць алгарытмы іхнімі ж уласнымі фішкамі і створыць ім канкурэнтаў — асабліва ў сферы кодынгу ці юрыспрудэнцыі. Microsoft Frontier Company гарантуе поўную абарону інтэлектуальнай уласнасці. Усе напрацоўкі і дадзеныя застаюцца ўнутры кампаніі-кліента і ні пры якіх умовах не будуць выкарыстоўвацца для навучання базавых мадэляў. Сатыя Надэла нядаўна заявіў, што ў ШІ няма права пажыраць інтэлект кампаній, у якіх ён разгорнуты.
Для маштабнага прасоўвання на рынку Microsoft аб’ядноўваецца з найбуйнейшымі сусветнымі кансалтынгавымі гігантамі, у тым Accenture, Capgemini, EY, KPMG і PwC. Крок выглядае як прамы выклік канкурэнтам. Microsoft фактычна выходзіць на тэрыторыю кампаніі Palantir, якая ўжо рэалізуе падобныя праекты на базе адкрытых мадэляў Nvidia, а таксама на поле Amazon Web Services, якая раней уклала $1 млрд у стварэнне ўласнага аналагічнага падраздзялення ўкаранення.



Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.