Кнігі, песні і серыял на лета 2023 ад Біла Гейтса
Сузаснавальнік Microsoft Біл Гейтс штогод дзеліцца кнігамі, якія рэкамендуе прачытаць улетку. У 2023 годзе ён вырашыў разбавіць падборку песнямі і серыялам, якія яму спадабаліся апошнім часам.

Заўтра, заўтра, заўтра, Габрыэль Зевін
Раман пра двух сяброў, якія зблізіліся дзякуючы гульні Super Mario Bros., а пазней, у каледжы, разам пачалі самі ствараць гульні. Гейтсу гэтая гісторыя вельмі нагадала яго адносіны з Полам Аленам і іх сумесную працу ў Microsoft. Кніга стала адной з самых папулярных летась, і нядзіўна, кажа бізнэсовец: Зевін — цудоўная пісьменніца, а да яе герояў немагчыма застацца абыякавым.
Born in Blackness, Говард Фрэнч
Говард Фрэнч — амерыканскі журналіст афрыканскага паходжання, які аспрэчвае тыповыя заходнія ўяўленні пра гісторыю кантынента. Напрыклад, пра тое, што калі еўрапейцы прыбылі ў Афрыку, яна была бездзяржаўнай і прымітыўнай. Насамрэч там існавалі гарады-дзяржавы, якія наўрад ці саступалі еўрапейскім у плане палітычнай арганізацыі, ваеннай моцы, гандлю, мастацтва і даследаванняў.
«Урад» (Borgen), Данія, 2010-2022
Гейтс адзначае, што захоплена прагледзеў усе чатыры сезоны гэтай дацкай палітычнай драмы. Серыял названы ў гонар палаца ў Капенгагене, дзе размяшчаецца ўрад Даніі. У ім расказваецца пра першую — выдуманую — жанчыну на пасадзе прэм’ер-міністаркі краіны, якая дзейнічае ў складаным палітычным ландшафце. Яна выяўляецца прынцыповай і таленавітай лідаркай, якая разам з тым можа дапускаць памылкі. Гейтс лічыць серыял не толькі забаўляльным, але і павучальным.
Гейтс выклаў плэйліст, у які ўключыў свае любімых кампазіцыі — як новыя, так і старыя, якія слухае на працягу многіх гадоў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.