У мінскім офісе ІТ-кампаніі прадаюць кубак кавы за €386. Кажуць: даражэй за ўсіх на свеце
Каманда Humatheqрасказала ў сябе ў тэлеграм-канале, што яны маюць уласную кавярню, «дзе гатуецца хвацкі эспрэса з найвышэйшай цаной за кубак на свеце — €386».
Каманда Humatheqрасказала ў сябе ў тэлеграм-канале, што яны маюць уласную кавярню, «дзе гатуецца хвацкі эспрэса з найвышэйшай цаной за кубак на свеце — €386».
«Гэта не жарт», — гаворыцца далей. У пасце паведамляецца, што гэта не камерцыйны праект, таму «колькасць прададзеных кубкаў, маржынальнасць, EBITDA — усё гэта не пра нашую кавярню».
Пад пастом пытаюцца, дык навошта ж гэта трэба, і чаму не €399. Адказ ад CEO Змітра Чарнаморца — «прыгожая лічба». Некаторыя напрасіліся ў госці — іх быццам бы абяцаюць пачаставаць.
Дарэчы, у тэлеграм-канале Humatheq нярэдка сустракаюцца пасты пра каву. У адным з іх расказвалі пра традыцыю — кожны год на 14 ліпеня, Дзень узяцця Бастыліі, выпускаць лімітаванай партыяй які-небудзь прадукт. Летась гэта якраз і была кава — 1000 кілаграмовых пачкаў. Планавалася, што 240 з іх будуць даступныя ў Беларусі, а астатнія — на складзе ў Страсбургу.
CEO Humatheq Зміцер Чарнаморац запомніўся даўнім чытачам devby.io пастом, у якім прайшоўся з ладнай доляй крытыкі па беларускіх айцішных кадрах сярэдніх гадоў. Маўляў, большасць з іх і выглядаюць так сабе, і з жыццёвай энергіяй у іх тухла, і за прагрэсам не паспяваюць.
Humatheq вырасла з лагістычнага бізнэсу, цяпер займаецца распрацоўкай прадуктаў. Дапамагае вытворцам і ўладальнікам брэндаў знаходзіць ідэі новых прадуктаў, распрацоўваць дызайн і канструктыў, выбудоўваць R&D-працэсы, а таксама выводзіць прадукты на рынак.
вообще подобным образом очень удобно откаты получать или черный нал в белый безнал переводить. Типа открываем кофейню, куда приходят только нужные люди, выплачивая "благодарность".
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
к чему это здесь
Сколько чашек кофе уже купили ? 0?
Может, там чашками кофе по их номинальной стоимости платят бонусы или даже зарплату!
вообще подобным образом очень удобно откаты получать или черный нал в белый безнал переводить. Типа открываем кофейню, куда приходят только нужные люди, выплачивая "благодарность".
ён нават блытае лічбу з лікам
ЧСВ ему не жмёт?
Нужно всю линейку делать: 286, 386SX, 386DX, 486, ну и конечно же Pentium, куда ж без него.