Колькасць супрацоўнікаў «Яндэкса» па-за межамі Расіі вырасла ў тры разы
У справаздачы Yandex N. V., пададзенай у Камісію па каштоўных паперах і біржах ЗША, пазначана, што колькасць супрацоўнікаў «Яндэкса» за мяжой вырасла ў тры разы ў параўнанні з 2021 годам.
У справаздачы Yandex N. V., пададзенай у Камісію па каштоўных паперах і біржах ЗША, пазначана, што колькасць супрацоўнікаў «Яндэкса» за мяжой вырасла ў тры разы ў параўнанні з 2021 годам.
Паводле даных на 31 снежня 2022 года, па-за межамі Расіі працуюць 1727 чалавек, у 2021 года такіх працаўнікоў было 607 чалавек. Гэта 8% ад агульнага штату кампаніі ў 20,9 тысячы чалавек. У 2022 годзе штат «Яндэкса» вырас на 16%. Пры гэтым у справаздачу не ўключаныя некальеі тысяч супрацоўнікаў, якія працуюць няпоўны працоўны дзень. Адзначаецца, што штат вырас за кошт паскарэння наймання ў падраздзяленні «Пошук і партала», у сэрвісах таксі і дастаўкі.
Цяпер каля 10% супрацоўнікаў працуюць з міжнародных хабаў. У офісы наймаюць як мясцовых супрацоўнікаў, так і тых, хто раней працаваў у Расіі. Паводле слоў крыніц РБК, да 90% супрацоўнікаў за мяжой — гэта тыя, хто з’ехаў з Расіі. Кампанія мае офісы ў Арменіі, Казахстане, Узбекістане ды іншых краінах. Таксама была зарэгістраваная юрыдычная асоба ў Сербіі для працы мясцовага офіса і адкрыты офіс у Стамбуле.
Раней былая гендырэктарка «Яндэкса» заявіла ў інтэрв’ю The New York Times, што станам на ліпень 2022 года каля 2500 супрацоўнікаў з’ехалі з Расіі і засталіся за мяжой, усяго ў кампаніі працавала каля 18 тысяч чалавек.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.