Колькасць электрамабіляў у Беларусі вырасла амаль у 1,5 разы з пачатку года
Па стане на 1 верасня ў Беларусі налічвалася больш за 70 тысяч электрамабіляў. Такую лічбу назваў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз, піша Office Life.

Ён удакладніў, што толькі за месяц колькасць электрамабіляў вырасла на 5 тысяч.
У пачатку 2026 года ў краіне налічвалася каля 50 тысяч электракараў. Паводле прагнозаў, да 2030 года лічба павінна вырасці да 300 тысяч і скласці каля 10% агульнай колькасці аўтамабіляў.
Цяпер у краіне працуе 2,7 тысячы электразарадных станцый, з пачатку года іх колькасць вырасла на 500. Чакаецца, што да канца года іх стане каля 3 тысяч. Паводле Мароза, да 2030 года краіне патрэбны каля 16 тысяч станцый.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.