Колькі беларусаў працуе дыстанцыйна — дадзеныя Белстата
0,8% усіх занятых у краіне работнікаў маюць дыстанцыйную форму занятасці. Такія дадзеныя за 2025 год прыводзіць Office Life са спасылкай на Белстат.

Гэта значыць, што з 4163,3 тысячы занятых беларусаў 33,3 тысячы працавалі дыстанцыйна. У гэту катэгорыю ўваходзяць ІТ-сфера, прафесійная і навуковая дзейнасць, гандаль і адукацыя. Сярод тых, хто працуе ў такім фармаце, кожны другі — мужчына.
0,5% усіх работнікаў (20,8 тысячы чалавек) адносіцца да платформеннай занятасці. Гаворка ідзе пра службы таксі, продаж тавараў, ІТ-сферу, адукацыю, юрыдычныя і турыстычныя паслугі, дастаўку і бытавыя паслугі. Амаль дзве траціны (63%) тых, хто працуе праз лічбавыя платформы, — мужчыны.
Яшчэ 1,4% усіх беларускіх работнікаў складае надомная занятасць — так працуюць каля 58,3 тысячы чалавек, і ў 75% выпадкаў гэта — жанчыны. Як правіла, дома працуюць педагагічныя работнікі, бухгалтары, рэкламшчыкі, перакладчыкі, псіхолагі, мастакі, цырульнікі, пекары і швачкі.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.