Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Выпускніца Оксфарда бясплатна дапамагае беларусам паступіць за мяжу — напішыце да 10 ліпеня

Стартаваў першы набор.

11 каментарыяў

Стартаваў першы набор.

У беларусаў — новая некамерцыйная група падтрымкі. Каманда ментараў Bright Belarus будзе бясплатна дапамагаць беларусам любога веку, якія жадаюць паступіць у найлепшыя ўніверсітэты свету. 

Заяўкі прымаюць да 10 ліпеня. Адбор удзельнікаў — да 1 жніўня. Сама праграма доўжыцца ад жніўня 2024 года да чэрвеня 2025 года. 

Што за праект

Прыватная ініцыятыва беларускі, юрысткі, выпускніцы Оксфарда Лізы Трахілінай і каманды ментараў розных прафесій (у ёй ужо 20 чалавек), якія адвучыліся ў сусветных універсітэтах і зрабілі кар’еру. Настаўнікі абяцаюць адабраным кандыдатам бясплатна дапамагчы паступіць у замежную ВНУ, атрымаць стыпендыю або трапіць на стажыроўку. У планах: парады па рэзюмэ і партфоліа; развіццё хард- і софтскілоў, нэтворкінг з крутымі беларусамі. 

Хто сярод ментараў

Распрацоўшчыкі, журналісты, бізнэсмены, музыканты, даследчыкі AI, біяінфарматыкі, генныя Інжынеры, эканамісты, паэты, спартсмены, юрысты і біяфізікі. Выпускнікі ўніверсітэтаў у Гарвардзе, Кембрыджы, Оксфардзе, Эдынбургу, Гарвардзе, Берліне ды інш.

Некаторыя з ментараў

Што яшчэ прапаноўваюць

Летні анлайн-інтэнсіў па біятэхналогіях і стартапах BioTech Connect — для студэнтаў-біёлагаў і сумежных спецыяльнасцяў ад навукоўцаў і прадстаўнікоў бізнэсу.

Бясплатныя двухтыднёвыя стажыроўкі для двух чалавек у беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, захопленых беларускай культурай і гісторыяй. 

За чый кошт?

Ментары дапамагаюць бясплатна. Сайт і стажыроўкі ў Скарынаўскай бібліятэцы фаўндарка аплачвае сама (+яшчэ адзін чалавек з дыяспары). Яна працуе юрысткай у Вялікабрытаніі.

Ліза Трахіліна
— Сёлета мы знайшлі фінансаванне (ад мяне і яшчэ аднаго чалавека з дыяспары) для дваіх беларусаў. Пабываўшы ў бібліятэцы, ты разумееш, што там захоўваюцца ўнікальныя экзэмпляры беларускай літаратуры і музычных твораў, і яны не аблічбаваныя. Таму мы дамовіліся з бібліятэкай, што прывязем беларускіх студэнтаў, якія дапамогуць у аблічбоўцы літаратурных і музычных фондаў бібліятэкі. Калі мы пачалі пра гэта расказваць, у іншых сяброў дыяспары таксама прачнулася цікавасць, таму ў планах стварыць невялікі фонд, які дазволіць кожнае лета запрашаць у бібліятэку аднаго-двух беларусаў.

Навошта гэта фаўндарцы і камандзе

— Я з горада Заслаўя, — кажа Ліза. — Скончыла БДУ, а потым паступіла ў магістратуру Оксфарда, дзе вучылася бясплатна. Ва ўсіх нашых ментараў падобныя гісторыі. Яны вучыліся ў беларускіх школах і ўніверсітэтах, а потым паступілі на бясплатнае навучанне ў Гарвард, Оксфард, Кембрыдж, Стэнфард і г. д.

Я веру ў каштоўнасць гэтага праекта для беларусаў і маю невялікую магчымасць вярнуць тое, што калісьці ўклалі ў мяне. Мы верым у патэнцыял беларусаў і хочам, каб у іх было больш магчымасцяў навучацца за мяжой і раскрываць свой патэнцыял.

Навошта наогул таленавітым беларусам дапамога

— Першае, многія беларусы не вераць, што пасля сваіх школ і ўніверсітэтаў яны змогуць бясплатна вучыцца ў топавых універсітэтах свету, — пералічвае Ліза. — Мы паказваем, што гэта магчыма, што такія беларусы існуюць і што яны вучыліся ў тых жа навучальных установах.

Другое, нават калі людзі ўпэўненыя ў паступленні, ім патрэбная дапамога ў пазіцыянаванні свайго досведу для атрымання стыпендыі. Адная рэч напісаць у рэзюмэ, што ты арганізаваў канферэнцыю па адукацыі, і іншая — што сабраў каманду з пяці чалавек, якая правяла самую вялікую канферэнцыю па адукацыі ў краіне з 600+ удзельнікамі. Мы маем уяўленне, што хочуць бачыць у заяўках замежныя фонды і ўніверсітэты, і гатовыя падзяліцца гэтым досведам.

Трэцяе, ва ўніверсітэтах розных краін ёсць фінансы для падтрымкі замежных студэнтаў, у тым ліку з Беларусі. Замежныя ВНУ гатовыя плаціць за нашую адукацыю, бо мы дапамагаем узбагачаць іх студэнцкую супольнасць. Мы хочам дапамагчы беларусам зразумець сваю каштоўнасць, каб яны атрымлівалі стыпендыі на міжнародную адукацыю і раскрывалі свой патэнцыял.

Колькі чалавек пройдуць адбор

— Набор праходзіць раз на год, усіх мы прыняць дакладна не зможам, — кажа Ліза. — Колькасць удзельнікаў будзе залежаць ад якасці заявак. Прыярытэт аддамо тым, хто ўжо прарабіў працу па пошуку замежных праграм, на якія хоча падацца.

«Не ты ищешь работу, а она тебя». Беларусы отучились в Польше и вот что думают
«Не ты ищешь работу, а она тебя». Беларусы отучились в Польше и вот что думают
По теме
«Не ты ищешь работу, а она тебя». Беларусы отучились в Польше и вот что думают

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-5

Мне кажется это незаконно способствовать трудоустройству или обучению белорусов за границей.

0

Предлагаешь конфисковать их имущество в РБ?
:))

-7

— Я из города Заславля, — говорит Лиза. — Окончила БГУ, а потом поступила в магистратуру Оксфорда, где училась бесплатно. У всех наших менторов похожие истории. Они учились в беларусских школах и университетах, а потом поступили на бесплатное обучение в Гарвард, Оксфорд, Кембридж, Стэнфорд и т. д.

Хтота урот. Тут же постоянно пишут (и счастливые релоканты и эксперту из билингвистических школ) какое зашкварное образование в РБ было есть и будет, но оказывается и с таким зашкварным образованием можно поступить в самые престижные ВУЗы мира.

0

Если это, в РБ, образование получить, может оказаться, что достижения упомянутых в статье умников и умничек случились вопреки ему, а не благодаря. Корреляция между корочкой-обязаловкой местного помола и знаниями, которые дают путевку в жизнь, выгодна пропагандистам.
*
Безусловно, в Беларуси все еще работают светлые головы в НИИ, на кафедрах, в компаниях, школах, и у многих есть талант вдохновлять и преподавать, но это - их личная заслуга, в т.ч. преданность делу, воля, альтруизм.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 чэрвеня 2024, 10:21

-7

У меня нет статистики о детях ИТ шинков релокантов, поступивших в самые престижные ВУЗы мира. Вернее не нет статистики, а нет информации, что такие случаи есть, разве что это будут дети Прокопени, Мельниченко и прочих ИТ шинков такого рода - управленцев с капиталом, заработанным в РБ. Остальные попали в средний класс со всеми вытекающими следствиями и это не только от ЗП до ЗП, но и образование детям на очень среднем уровне, после которого они очень долго будут искать работу...

Возможно я ошибаюсь, сообщите мне.

0

У меня парочка однокашников закончила топовые вузы мира и преподает в них.

Они не дети айтишников. Всё норм. Такое бывает. Но очень очень редко.

Большинство не подозревает что это возможно. А многие и не смогут. Это не просто "школу закончить и диплом свой прислать с заявлением". Надо много много больше от кандидата. И к сожалению экзамены обычно не проводят в топовых вузах. Се ля ви. И средний бал очень влияет среди прочего. Но его недостаточно.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 чэрвеня 2024, 22:15

1

У меня парочка однокашников закончила топовые вузы мира и преподает в них. Они не дети айтишников.

И я про то же. Есть масса примеров поступления в топовые ВУЗы мира с "зашкварным" белорусским образованием и очень очень мало таких примеров среди детей релокантов и примеры эти скорее исключение - когда релоканты имеют солидный капитал и сознательно готовят детей к поступлению, тратя приличные суммы на крутые частные школы и жилье в соответствующих районах

-7

И прикольно наблюдать за лайками, то они держатся плюс минус день-два на одном уровне, то буквально за пару часов улетают в минус [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

0

При этом комментов никто из задизавших не оставил, тк стало бы очевидно, что дизает один человек с десятков акков.

3

По-моему очень крутая инициатива. Здорово что есть такие люди. Спасибо им.

Ed Bobrovnik
Ed Bobrovnik Chief Loafing Officer в eternity ltd
0

Мы имеем представление, что хотят видеть в заявках зарубежные фонды и университеты, и готовы поделиться этим опытом.

а сами фонды сделать этого не могут, так как не имеют доступа к интернету, так что все секреты передаются из уст в уста, на личных связях (и здесь нет ни политики ни коррупции).