Сыход Nokia і Ericsson з Расіі прывядзе да праблем з сувяззю і хуткасцю інтэрнэту

Карыстальнікі ў Расіі неўзабаве могуць сутыкнуцца з падзеннем хуткасці мабільнага інтэрнэту, праблемамі са злучэннем падчас выклікаў.

4 каментарыя

Паводле даных Reuters, пасля сыходу Nokia і Ericsson з расійскага рынку аператары не змогуць абнаўляць і рамантаваць абсталяванне арыгінальнымі запчасткамі. Першымі могуць пацярпець сельскія раёны. На абедзве кампаніі прыпадае каля 50% базавых станцый у Расіі, яны вырабляюць антэны, абсталяванне для аптавалакна ды іншае тэлекамунікацыйнае абсталяванне.

На думку экспертаў, найвялікшай цяжкасцю стане спыненне абнаўлення софту. Яно пераўтварае сігналы, адсочвае і аптымізуе трафік і абараняе інфраструктуру ад кібератак. Раней расійскія вытворцы абсталявання павялічылі сваю долю рынку ад 11,6% да 25,2% сёлета. Таксама аператары на пачатку года назапасілі замежныя запчасткі, аднак невядома, наколькі стане гэтых запасаў.

У Расіі запусцяць свой аналаг «Вікіпедыі»
Па тэме
У Расіі запусцяць свой аналаг «Вікіпедыі»
Huawei баіцца санкцый і закрывае адное з расійскіх падраздзяленняў
Па тэме
Huawei баіцца санкцый і закрывае адное з расійскіх падраздзяленняў
У Расіі збіраюцца стварыць свой аналаг Electronic Arts
Па тэме
У Расіі збіраюцца стварыць свой аналаг Electronic Arts

Читать на dev.by