Кампанія Craft з кафаўндарам, выпускніком БДУІР, прыцягнула $32 млн
Амерыканская кампанія Craft з офісам распрацоўкі ў Мінску прыцягнула 32 мільёны долараў падчас раўнда B. Інвестраўнд узначаліла BAM Elevate — венчурнае падраздзяленне амерыканскага хэдж-фонду Balyasny Asset Management.
Амерыканская кампанія Craft з офісам распрацоўкі ў Мінску прыцягнула 32 мільёны долараў падчас раўнда B. Інвестраўнд узначаліла BAM Elevate — венчурнае падраздзяленне амерыканскага хэдж-фонду Balyasny Asset Management.
Кампанію Craft ў 2014 годзе заснаваў ураджэнец Расіі Ілля Леўтаў. Ён прыцягнуў да праекта выпускніка БДУІР Арцёма Літвінава, які стаў кафаўндарам.
Craft распрацоўвае інтэлектуальную аналітычную платформу. Яна дазваляе арганізацыям аптымізаваць свой ланцужок паставак, правяраць надзейнасць пастаўшчыкоў, атрымліваць структураваную інфармацыю пра іншыя камерцыйныя кампаніі, уключаючы фінансавыя вынікі. Прыцягнутыя інвестыцыі кампанія накіруе на развіццё сваёй платформы.
Усяго ад моманту заснавання Craft прыцягнула 42 мільёны долараў.
У Craft ёсць офіс распрацоўкі ў Мінску — ТАА «Крафт Машын». Юрыдычная асоба была створаная ў 2016 годзе. У 2018 годзе кампанія стала рэзідэнтам ПВТ. Мяркуючы з даных адзінага дзяржрэгістра, ТАА «Крафт Машын» пакуль яшчэ дзейная юрыдычная асоба.
Паводле даных ПВТ і профілю кампаніі на dev.by, у офісе распрацоўкі Craft у Мінску працавала некалькі дзясяткаў чалавек. Дакладная колькасць супрацоўнікаў на дадзены момант невядомая.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
КГК разабраться, почему эти 32млн не в РБ, а виновных посадить!