Кампанія, якая справакавала глабальны збой Microsoft, скарачае паўтысячы супрацоўнікаў

ІБ-кампанія CrowdStrike абвясціла, што звольніць 5% персаналу — прыкладна 500 чалавек.

2 каментарыя

У дакументах, пададзеных у Камісію па каштоўных паперах і біржах ЗША, CrowdStrike называе скарачэнні часткай стратэгічнага плана па павышэнні прадукцыйнасці на фоне росту бізнесу і выхадзе на рэгулярную гадавую выручку (annual recurring revenue) ў $10 млрд. Пры гэтым кампанія працягне найм у ключавых для сябе напрамках.

«Гэтыя змены дазволяць нам дзейнічаць хутчэй, эфектыўней і захаваць лідарства ў сферы кібербяспекі», — заявіў гендырэктар Джордж Курц у карпаратыўнай рассылцы.

CrowdStrike вядомая тым, што ў 2016 годзе расследавала ўзлом сетак Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі ЗША і выявіла ўмяшанне расійскага ўрада ў прэзідэнцкія выбары. Яшчэ большай вядомасці кампанія набыла летась, калі няўдалы праграмны апдэйт яе ПЗ «паклаў» 8,5 млн камп’ютараў на Windows па ўсім свеце. Гэта выклікала збоі ў працы аэрапортаў, банкаў і многіх іншых кампаній.

Якія менавіта пасады трапяць пад скарачэнне, не ўдакладняецца. Аднак кібербяспека лічыцца адной з самых стабільных ІТ-сфер у плане гарантыі занятасці. Гэта адзін з трох самых хуткарослых навыкаў паводле Сусветнага эканамічнага форуму. У 2024 годзе ў ЗША было 225 тысяч незапоўненых ІБ-вакансій, і на кожныя 100 пазіцый прыходзілася толькі 85 спецыялістаў.

Аэрапорты, банкі і кампаніі ва ўсім свеце сутыкнуліся з праблемамі праз збой у Microsoft
Па тэме
Аэрапорты, банкі і кампаніі ва ўсім свеце сутыкнуліся з праблемамі праз збой у Microsoft
Microsoft абвінаваціла ЕС у найбуйнейшым тэхнічным збоі ў гісторыі
Па тэме
Microsoft абвінаваціла ЕС у найбуйнейшым тэхнічным збоі ў гісторыі
Якія прафесіі будуць хутчэй за ўсё станавіцца (не)запатрабаванымі да 2030 года
Па тэме
Якія прафесіі будуць хутчэй за ўсё станавіцца (не)запатрабаванымі да 2030 года

Читать на dev.by