Кампанія Маска выклала зыходны код саркастычнага чат-бота Grok
Стартап xAI Ілана Маска апублікаваў зыходны код чат-бота Grok на GitHub. Пра гэта ён расказаў у сваім блогу.

Распрацоўшчыкі раскрылі вагу і архітэктуру мадэлі Grok-1. Яна налічвае 314 млрд параметраў і была створаная спецыялістамі xAI з нуля. Навучанне мадэлі завяршылася ў кастрычніку 2023 года. Яе не «заточвалі» пад нейкае канкрэтнае прымяненне, напрыклад, для дыялогаў.
Код распаўсюджваецца па ліцэнзіі Apache License 2.0, якая дапускае выкарыстанне ў камерцыйных мэтах. Але навучальных даных кампанія не выкладвала.
Grok быў запушчаны ў мінулым лістападзе. Ён пазіцыянаваўся як больш свабодны ў камунікацыі канкурэнт чат-ботаў накшталт ChatGPT, што адказвае на пытанні, якіх іншыя імкнуцца пазбягаць.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.