Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кампанія выплаціць $3,5 млн за незаконны збор дадзеных пра карыстальніц Flo

Аналітычная кампанія Flurry пагадзілася выплаціць $3,5 млн для ўрэгулявання калектыўнага пазову, у якім сцвярджалася, што яна незаконна збірала дадзеныя з папулярнага менструальнага трэкеру Flo. Пра гэта паведамляе партал The Record.

3 каментарыя

Пазоў быў пададзены ў 2021 годзе ў ЗША ад імя ўсіх карыстальніц Flo, якія ўводзілі інфармацыю пра менструацыю, цяжарнасць, палавое жыццё і агульны стан здароўя ў перыяд з лістапада 2016 года па люты 2019 года. Яго разглядаў федэральны суд Паўночнай Каліфорніі. Гэтыя дадзеныя апынуліся ў распараджэнні Flurry, а таксама рэкламна-аналітычнай фірмы AppsFlyer, Meta і Google. Усе пяць кампаній выступілі адказчыкамі.

Па стане на 2021 год аплікацыя Flo была ўсталявана больш за 165 млн разоў, а яго актыўная аўдыторыя складала больш за 38 млн чалавек у месяц. Акрамя інтымнай інфармацыі карыстальнікі таксама ўносілі персанальныя, напрыклад адрасы і даты нараджэння.

Згодна з першапачатковым позвам, Flurry дала Flo праграмны інструментарый, які дазваляў перадаваць канфідэнцыйныя дадзеныя юзераў трэцім асобам. Пазней у пазоў былі дададзены астатнія кампаніі як атрымальнікі карыстальніцкіх дадзеных Flo. Гэтыя дадзеныя затым выкарыстоўваліся для таргетаванай рэкламы і іншых камерцыйных мэт.

Калі суд ухваліць пагадненне з Flurry, то карыстальнікі, якія ўводзілі свае дадзеныя ў названы перыяд, змогуць прэтэндаваць на выплату. Для гэтага ім трэба будзе на працягу вызначанага тэрміну падаць адпаведную заяўку па пошце або праз спецыяльны сайт, зацверджаны судом. Паведамленні пра такую магчымасць з інструкцыяй яны атрымаюць па электроннай або звычайнай пошце.

Пагадненне, дасягнутае ў пятніцу, датычыцца толькі прэтэнзій да Flurry і не закранае астатнія прэтэнзіі да Flo, Google і Meta.

Партал Class Action адзначае, што памер магчымых выплат абмежаваны фінансавым станам Flurry. Паколькі кампанія ліквідавана, у яе застаўся абмежаваны фонд сродкаў, з якога і будзе ажыццяўляцца выплата.

В Канаде дан «зелёный свет» групповому иску против Flo. Компенсацию могут получить более миллиона пользовательниц
В Канаде дан «зелёный свет» групповому иску против Flo. Компенсацию могут получить более миллиона пользовательниц
По теме
В Канаде дан «зелёный свет» групповому иску против Flo. Компенсацию могут получить более миллиона пользовательниц
Правозащитники похвалили Flo: та больше не передаёт данные Facebook. Другим женским приложениям влетело

Чытайце таксама
«Мецэнат экстрэмізму і тэрарызму»: у СК распавялі, колькі і каму заданаціў сузаснавальнік Wargaming
«Мецэнат экстрэмізму і тэрарызму»: у СК распавялі, колькі і каму заданаціў сузаснавальнік Wargaming
«Мецэнат экстрэмізму і тэрарызму»: у СК распавялі, колькі і каму заданаціў сузаснавальнік Wargaming
9 каментарыяў
Суд вынес рашэнне па апеляцыі сузаснавальніка Wargaming
Суд вынес рашэнне па апеляцыі сузаснавальніка Wargaming
Суд вынес рашэнне па апеляцыі сузаснавальніка Wargaming
Reddit падаў у суд на Perplexity: «кантэнт хочуць, а плаціць не хочуць»
Reddit падаў у суд на Perplexity: «кантэнт хочуць, а плаціць не хочуць»
Reddit падаў у суд на Perplexity: «кантэнт хочуць, а плаціць не хочуць»
1 каментарый
Google дазволіла аднаўляць акаўнт праз сяброў і сваякоў
Google дазволіла аднаўляць акаўнт праз сяброў і сваякоў
Google дазволіла аднаўляць акаўнт праз сяброў і сваякоў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в EPAM
5

Так, вызываю пояснительную бригаду.
То есть сам Flo, который передавал данные наружу, - стоит в белом пальто.
А аналитические сервисы, которые на этих данных строили таргетинг, - виноваты.
Получается, у Flo хорошие юристы и прайваси полиси, в отличие от этих.

3

Суд пока не окончен, не результат очевиден изначально.

capslock
capslock HR в НИИ Бацца
0

Очередная ЦРУ-шная операция по сброду данных, это не мы это они...