Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Камп’ютарная інжынерыя і інфарматыка ўвайшлі ў топ дысцыплін з найвышэйшым узроўнем беспрацоўя ў ЗША

Станавіцца нутрыцыёлагам, знаўцам гісторыі мастацтваў або філосафам з пункту гледжання далейшага пошуку працы цяпер мае больш сэнсу, чым ісці ў STEM-дысцыпліны. Пра гэта піша CNBC са спасылкай на аналіз рынку працы для выпускнікоў ВНУ розных спецыяльнасцяў ад Федэральнага рэзервовага банка Нью-Ёрка.

Пакінуць каментарый

Так, беспрацоўе сярод выпускнікоў, чыя спецыялізацыя была камп’ютарная інжынерыя і інфарматыка, складае 7,5% і 6,1% адпаведна — гэта значна вышэй за сярэдні паказчык па краіне. Таксама высокі працэнт тых, хто не можа знайсці працу, у сферы інфармацыйных сістэм і кіравання імі — 5,6%.

Для параўнання: у гісторыі мастацтваў узровень беспрацоўя склаў 3%, а сярод спецыялістаў у галіне правільнага харчавання — усяго 0,4%. Эканоміка (4,9%) і фінансы (3,7%) у плане кар’ерных перспектыў паказалі сябе горш за тэалогію (3,1%) і філасофію (3,2%).

CNBC адзначае, што зумерам усё цяжэй уступаць і знаходзіцца на рынку працы. Так, колькасць дамашніх гаспадарак з прадстаўнікамі гэтага пакалення, якія атрымліваюць дапамогу па беспрацоўі, у лютым вырасла прыкладна на 32% у параўнанні з аналагічным перыядам летась, а ўзровень беспрацоўя сярод нядаўніх выпускнікоў у сакавіку вырас да 5,8% — год таму было 4,6%. Гэтыя даныя таксама падае Федрэзерв.

STEM-дысцыпліны прынята лічыць пуцёўкай да высокааплатнай працы — і гэта дагэтуль так. Менавіта ў выпускнікоў па камп’ютарнай інжынерыі і інфарматыцы фіксуюцца найвышэйшыя заробкі: медыяна складае $80 тысяч у год.

Тым не менш усё больш запатрабаванымі становяцца гуманітарныя спецыяльнасці — напрыклад, гісторыя і філалогія. І звязана гэта, як ні дзіўна, з бумам ШІ, які прыводзіць да росту попыту на людзей з творчым мысленнем і софт-скіламі.

Гарвард больш не можа прымаць замежных студэнтаў, а тыя хто ўжо вучыцца мусяць перавесціся. Беларусы там таксама ёсць
Гарвард больш не можа прымаць замежных студэнтаў, а тыя, хто ўжо вучыцца, мусяць перавесціся. Беларусы там таксама ёсць
Па тэме

Улады зацвердзілі Канцэпцыю развіцця інжынернай адукацыі да 2035 года. Будзе спрыяць спецыяльнасцям пра ШІ і квантавыя вылічэнні

Чытайце таксама
У ЗША выйграна першая справа аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google пакараны за тое, як пабудаваны іх платформы

Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце

Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ

Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.