Каму колькі плацяць у польскім ІТ і якія мовы праграмавання вучыць. Шмат картак
Inhire.io выпусціў новую справаздачу пра заробкі ў ІТ у IV квартале мінулага года — на базе аб’яў з вакансіямі ад 3457 працадаўцаў. Dzik Pic пакапаўся ў файле і вынес асноўныя высновы на карткі. Астатняе можна паглядзець тут.
Inhire.io выпусціў новую справаздачу пра заробкі ў ІТ у IV квартале мінулага года — на базе аб’яў з вакансіямі ад 3457 працадаўцаў. Dzik Pic пакапаўся ў файле і вынес асноўныя высновы на карткі. Астатняе можна паглядзець тут.
У бягучым квартале працадаўцы апублікавалі агулам 33 097 прапаноў працы. Гэта на 0,71% больш, чым у папярэднім квартале.
Гэта добра, бо перапыніла традыцыю зніжэння колькасці вакансій, якая цягнулася летась з квартала ў квартал. Аднак аўтары справаздачы адзначаюць: у параўнанні з I кварталам 2024 года колькасць прапаноў знізілася на цэлых 4,6%. То-бок у доўгай перспектыве набор у ІТ-сектары ўсё ж запавольвае тэмпы.
У мінулым квартале 3457 працадаўцаў актыўна наймалі персанал. Гэта на 170 менш, чым у III квартале 2024 года (зніжэнне на 4,68%) і на 372 менш, чым у I квартале 2024-га (зніжэнне на 9,71%).
Дарэчы, большасць аб’яў наконт працы — з Варшавы (18 030 прапаноў у IV квартале 2024-га). Затым ідзе Кракаў (8396) і Уроцлаў (6464).
У сярэднім у дзвюх з трох вакансій айцішнікам прапаноўваюць умову, а працэ (UoP, працоўная дамова). У мінулым квартале гэты паказчык склаў 62,18%.
У 58,48% аб’яў праграмістам прапаноўвалі кантракт B2B. Прычым на працягу 2024-га B2B толькі набіраў папулярнасць.
Найбольшай папулярнасцю B2B карыстаецца ў Беластоку (80,86%, або 752 аб’явы ад колькасці прааналізаваных прапаноў працы). Па UoP лідзіруе Кракаў (42,15% або 3539).
Аддаленая і гібрыдная працы па-ранейшаму ў модзе, нягледзячы на заклікі вярнуць людзей у офісы. У IV квартале 2024-га доля цалкам «офісных» прапаноў працы склала ўсяго 10,43% ад усіх аб’яў. У III квартале доля была 12,65%. А вось гібрыдны фармат згадваўся ў 57,02% прапаноў працы.
На жаль, у мінулым квартале намеціліся першыя прыкметы запаволення тэмпаў росту заробкаў у ІТ-сектары.
Сярэдні заробак па UoP склаў 16935 злотых брута (каля 4235 долараў, зніжэнне на 0,38% у квартальным вылічэнні). Па кантракце B2B — 21 182 злотых нета (каля 5300 долараў, зніжэнне на 1,04% у квартальным вылічэнні).
Але ў абодвух выпадках гэтыя сумы істотна перавышаюць тыя, што прапаноўваліся ў I квартале 2024 года (на 4,41% і 2,63% адпаведна).
Каб прыкінуць зп у доларах, дзяліце гэтыя сумы на 4.
Джунам па-ранейшаму цяжка. У IV квартале 2024 года было апублікавана 2792 прапановы для спецыялістаў з мінімальным вопытам — на 8,84% менш, чым кварталам раней, і на 20,47% менш, чым у I квартале 2024-га. Больш за ўсё прапаноў для джуноў чамусьці публікуюць у Шчэціне (13,09% ад усіх вакансій, або 156 прапаноў).
А вось колькасць прапаноў для сеньёраў расце — усяго было 15 428 аб’яў у IV квартале 2024-га, што на 3,26% больш, чым у III квартале таго ж года. З нейкай прычыны больш за ўсё шукаюць сеньёраў у Беластоку (54,41%, або 506 прапаноў).
На самыя высокія заробкі па-ранейшаму могуць разлічваць ІТ-архітэктары: у сярэднім 30 884 злотых (7720 долараў) па B2B і 25 751 злотых (6435 долараў) па UoP.
У першай пяцёрцы па аплатах — спецыялісты SAP-ERP, DevOps, Big Data і Data Scientist.
Дзяліце злотыя на 4 — атрымаеце долары!
Больш за ўсё па зарплаце за мінулы квартал выраслі UX-дызайнеры (+12,93% у параўнанні з папярэднім кварталам). А вось даходы Embedded Developer-аў знізіліся больш за ўсё — на цэлых 16,98% у параўнанні з III кварталам 2024 года.
Backend Developer-ы і IT Admin-ы нязменна карыстаюцца найбольшым попытам у працадаўцаў. На трэцім месцы — Project Manager-ы, якія ў параўнанні з папярэднім кварталам падняліся на п’едэстал за кошт DevOp-аў.
Найпапулярнейшымі мовамі праграмавання, названымі ў аб’явах з вакансіямі, застаюцца SQL, Python і Java.
І па-ранейшаму расце колькасць аб’яў з вакансіямі для спецыялістаў у галіне АІ — у IV квартале 2024 года было апублікавана 1496 такіх прапаноў, што на 3,67% больш, чым у III квартале 2024 года, і на цэлых 63% больш, чым у I квартале 2024-га.
оно же turing complete уже, пиши что хочешь, фактически. Правда, как правило в вакансии комплектом идет для бэкэндеров и никакой глубины знаний не ожидается.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
а SQL с каких пор стал языком программирования?
когда курсоры завезли, т.е. с 92-го где-то
оно же turing complete уже, пиши что хочешь, фактически. Правда, как правило в вакансии комплектом идет для бэкэндеров и никакой глубины знаний не ожидается.
ошибочка, товарищ. Как раз таки sql не является Turing-complete
я, разумеется, про конкретные реализации типа TSQL или PL/SQL.
хранимые процедуры годов с 80х
SQL Structured Query Language декларативный язык программирования🤷♂️
оторванные от реальности отчеты))
Поправьте опечатку, должно быть: сколько в среднем платят специалистам с сознанием
интересно, Scala пишут для комплекта когда Spark ищут или реальные проекты есть на скале?
только для отсева
а можно картинки с ифнографикой в png?
Аккаунт создан сегодня
И сколько там в убере или болте тебе уже платят? До синьор болт уже дорос?