Як айцішнікам (не) удалося разблакаваць рахункі ва Украіне. «Я не крыўдую»
Спойлер: поспех гарантуе, здаецца, толькі адзін дакумент.
Спойлер: поспех гарантуе, здаецца, толькі адзін дакумент.
Спойлер: поспех гарантуе, здаецца, толькі адзін дакумент.
Наогул мы задумвалі матэрыял пра гісторыі дыскрымінацыі паводле пашпарта ў 2023-м, але атрымалі толькі два тыпы кейсаў: пра адмовы беларусам у выдачы дазволаў на жыхарства ў Турцыі і пра заблакаваныя рахункі ва Украіне. Першы сюжэт ужо падрабязна апісаны тут, а другі мы вырашылі вынесці ў асобны матэрыял.
Вось як змагаюцца (або ўжо не) за свае грошы/бізнэс грамадзяне РБ і вось што з гэтага атрымліваецца.
Мы аб’ядналі апісаныя кейсы ў дзве групы: з пастаянным дазволам на жыхарства ва Украіне або трэцяй краіне — і без.
Ад 2021 года я з дзяўчынай жыў у Дубаі, працаваў аддалена. Плануючы ад’езд з РБ, я аформіў ФОП ва Украіне. Адкрываць ФОП дазволілі без дазволу на жыхарства, тады гэта значна спрашчала рэгістрацыю (цяпер значна ўскладняе ўезд ва Украіну). Так я і працаваў як ФОП, калі пачалася вайна і рахункі заблакавалі.
Мой рахунак заблакавалі пасля абеду 25-га, так што я два разы паспеў схадзіць у банкамат. Пра блакаванне рахункаў, дарэчы, даведаўся з dev.by. Зайшоў у інтэрнэт-банк, а там на валютных рахунках па нулях — так першапачаткова выглядала блакаванне. Цяпер хаця б паказвае сумы і перакрэсленыя значкі картак.
З Дубая мы планавалі пераязджаць у Польшчу бліжэй да лета 2022, але праз блакаванне рахункаў давялося паскорыцца.
І вось мы ў Польшчы. Як вядома, падставай для разблакавання можа служыць ПМЖ у іншай краіне. Ужо ў снежні 2022-га я меў сталы побыт (пастаянны дазвол на жыхарства, атрыманы па карце паляка / караням — Заўв.) у Польшчы, так што я падыходжу пад патрабаванні.
Наколькі я разумею, працэдура такая:
Я ўсё даслаў менеджарцы банка і да красавіка 2023-га чакаў нейкага «дазволу». Потым мне сказалі паўторна падпісаць і запампаваць анкету на змену рэзідэнцтва. Зрабіў гэта праз інтэрнэт-банк, але раптам высветлілася, што заяву трэба падаць асабіста альбо праз давераную асобу.
Спроба трапіць ва Украіну на цягніку скончылася адмовай ва ўездзе (я не вельмі і разлічваў, проста апынуўся недалёка ад мяжы і вырашыў паспрабаваць), бо «недастаткова падстаў для ўезду»: няма дазволу на жыхарства Украіны і сваякоў. ФОП і рахункі ў банку — не прычына.
Менеджарка ў банку кажа, што трэба афармляць даверанасць у амбасадзе Украіны. Там ёсць запіс, але няма свабодных дат у агляднай будучыні. Ані ў Варшаве, ані ў Любліне, ані ў Празе. Спрабаваў пісаць email у амбасаду — ніхто не адказвае. Спытаўся ў менеджаркі, ці можна аформіць даверанасць у польскага натарыуса, — нічога не адказала.
Атрымліваецца замкнёнае кола:
— для падачы заявы трэба прыехаць ва Украіну, але не ўпускаюць;
— для афармлення даверанасці трэба трапіць у амбасаду, але няма свабодных дат.
Усё ўпіраецца ў нежаданне банка прымаць анкету з лічбавым подпісам сертыфікатам праз партал банка (пры тым, што пры першай падачы заявы яны такую анкету прынялі). Гэта дзіўна, бо ва Украіне паспяхова працуе Монабанк, у якога наогул не было аддзяленняў. Тое, што я не магу трапіць ва Украіну і падаць заяву асабіста, іх не цікавіць.
Сітуацыя насамрэч непрыемная: я ўсё ж такі кліент банка, з гэтых грошай былі выплачаныя падаткі ў бюджэт Украіны. Дый на пачатку вайны я ўжо не пражываў у РБ, пра што ў банку ведаюць.
Банк — УкрСібБанк. Я добра зарабляю, таму грошай заблакавалі шмат. Можна было б купіць кватэрку ў Беларусі.
Чаму банк запатрабаваў паўторна запампаваць анкету, я не ведаю, можа, прайшоў вялікі тэрмін. Але цяпер усё ўпіраецца ў нежаданне банка прымаць анкету з лічбавым подпісам сертыфікатам праз партал банка (гэта пры тым, што першы раз яны гэтак жа сама прынялі электронную анкету з подпісам).
У 2021 годзе я з сям’ёй пераехаў ва Украіну — тады якраз заваблівалі беларускіх айцішнікаў атрыманнем ПМЖ па ІТ-квоце за паўгода, нізкімі падаткамі ды іншым. Падаў дакументы на дазвол на іміграцыю па ІТ-квоце, аформіў часовы дазвол на жыхарства, адкрыў ФОП і стаў жыць-плаціць падаткі ва Украіне.
Усе ашчаджанні з беларускага банка я перавёў ва ўкраінскі. Гэта шмат — хопіць на кватэру.
Пастаяннага дазволу на жыхарства да 24.02 атрымаць не паспеў. Хтосьці атрымліваў ПМЖ за 4-5 месяцаў, у кагосьці, як у мяне, разгляд зацягнуўся. Рандам.
Калі рахункі заблакавалі, натуральна, з’ехаў. Разблакаваць не ўдалося. Пісаў ліст у СБУ — атрымаў адпіску («няма падстаў для разблакавання»). Штука ў тым, што Украіна свядома зрабіла праграму рэлакацыі для айцішнікаў з РБ, Мінлічбы нават сайт пад гэтую справу запіліў.
Планую праз пару месяцаў паехаць ва Украіну і (калі ўпусцяць) атрымаць-такі дазвол на іміграцыю, каб мне як рэзідэнту разблакавалі рахункі.
Цяпер я ў Польшчы. Як перасяку ўкраінскую мяжу? Як пашанцуе. Думаю, што атрымаецца, калі выбраць правільны пункт пропуску і паказаць часовы дазвол на жыхарства.
Ёсць афіцыйная працэдура сумоўя на мяжы, пасля якога СБУ вырашае, пускаць альбо не. Але, здаецца, усё залежыць ад канкрэтнага супрацоўніка на мяжы.
Штампа аб адмове ў пашпарт не ставяць. Было некалькі гісторый, калі чалавека з розніцай у дзень развярнулі на адным КПП, але пусцілі на іншым.
Шанцы на дазвол на іміграцыю ацаніць складана. Маю справу разглядаюць ужо два гады, калі б хацелі адмовіць, пэўна, ужо адмовілі б. Трэба будзе хадзіць і ўгаворваць, прасіць правесці праверку і да т .п. У кожным разе трэба спрабаваць.
Мой таварыш у аналагічнай сітуацыі змог атрымаць ПМЖ і разблакаваць рахункі, гэта было паўгода таму. У яго роўна тыя ж падставы, мы падалі дакументы на дазвол на іміграцыю ўлетку 2021-га з розніцай у тыдзень. Паўгода таму ён вярнуўся ва Украіну (даволі доўга мурыжылі на мяжы, але прапусцілі), пайшоў у міграцыйную службу і папрасіў аднавіць разгляд справы. На працягу месяца яе разгледзелі і далі дазвол. Пасля гэтага банк за пару дзён разблакаваў ягоныя рахункі. Гэта быў невялікі банк, які-небудзь Прыват або Альфа, мяркуючы з гісторый, можа дурыць галаву некалькі месяцаў.
Дарэчы, пра ІТ-квоту. Пастанова, якая была прынятая канкрэтна пад айцішнікаў з РБ і давала ім права ў спрошчаным парадку атрымліваць дазвол на жыхарства пры падачы на іміграцыю, ад 1 студзеня 2023 года прыпыненая, а сама ІТ-квота (гэта народная назва, насамрэч яна для высокакваліфікаваных спецыялістаў) дзейнічае.
Вось толькі што яшчэ адзін знаёмы ў Кіеве падаў дакументы на ПМЖ па ІТ-квоце. На якой падставе ён знаходзіцца ва Украіне цяпер (падача на ПМЖ цяпер не дае айцішнікам з РБ аўтаматычнага права на атрыманне часовага дазволу на жыхарства), я не ведаю. Магчыма, па працы.
Працаваў у штаце ўкраінскага падраздзялення французскай кампаніі. Меў часовы дазвол на жыхарства па працы на 3 гады. Пасля 24.02 на рахунку завісла каля 2000€ у грыўнях, цяпер гэта ў найлепшым выпадку 1500€.
Пацешна, што за нявыплату абаненцкай платы за абслугоўванне банкаўскага рахунку маглі прыйсці калектары. Але як аплаціць, калі ўсё заблакаванае самім жа банкам? Фірма вырашала гэтыя праблемы. Кампанія спрабавала дапамагчы і з размарозкай рахункаў: пісалі ў банк і СБУ — вынік адзін: чакайце да высвятлення абставін.
Калегі з РБ і РФ, якія дагэтуль застаюцца ва Украіне, у такой жа сітуацыі. Як выжываюць? Хто не мае ПМЖ, але мае сваякоў/блізкіх з украінскімі пашпартамі, атрымліваюць зп на іхнія рахункі. Кожны круціцца як можа.
Жыў ва Украіне. 24 лютага заблакавалі рахунак — 5K. Дазвол на жыхарства на той момант меў, цяпер ужо ён пратэрмінаваны. Пры канцы 2022 года банк папрасіў абнавіць асабістыя даныя для падаўжэння абслугоўвання, але зрабіць гэта было немагчыма праз блакаванне ўсіх функцый у праграме.
На пачатку 2023-га апавясцілі, што абслугоўванне спыненае. Патэлефанаваў у аддзяленне, каб даведацца, куды трапілі грошы, якія былі заблакаваныя і віселі на ўжо закрытым на той момант рахунку. Адказалі, што яны нікуды не зніклі, але для іх аднаўлення трэба асабіста з’явіцца ў аддзяленне банка ў Украіне. Мелася на ўвазе як бы яўка па заканчэнні вайны.
Цяпер я ў Польшчы, заехаць ва Украіну не магу. Таму чакаю і спадзяюся.
Працаваў на ўкраінскую кампанію праз ФОП, меў часовы дазвол на жыхарства. Пасля 24.02 рахункі замарозілі, дазвол ніяк не дапамог.
Змагацца з гэтым ужо няма сіл і жадання. Усё безвынікова. Пісаў email у НБУ і СБУ — адказу не атрымаў. Чакаў алгарытм разблакавання ад офіса беларусаў за мяжой, запоўніў спецыяльную форму, але апдэйтаў не было. На рахунку ў Прыватбанку засталося каля 8000$. Але я не магу нават праверыць, ці засталіся яны на рахунку цяпер, бо доступ у праграму таксама абмежавалі.
Беларусам з пастаянным дазволам на жыхарства, наколькі мне вядома, рахункі разблакавалі практычна адразу ж. У мяне падстаў для атрымання ПМЖ няма.
Цяпер я ў Польшчы. Надзея памірае апошняй. Буду чакаць з’яўлення новай інфармацыі.
Працую на кампанію з беларускімі каранямі, пераехаў ва ўкраінскі офіс за два месяцы да пачатку вайны (цяпер год ужо як у Варшаве). Таму і на рахунку завісла няшмат, ~3,5K. У сяброўкі завісла ~15К, у сябра ~13К, абое працавалі як ІП, усе мелі часовыя дазволы на жыхарства.
Спрабавалі выводзіць праз агульны запыт ад працаўнікоў у банк і Нацбанк Украіны, але нам адмовілі. Сказалі, што неабходная асабістая прысутнасць, размовы з СБУ і г. д.
Умоў было шмат, але «шоустоперам» для нас стала асабістая прысутнасць. У планах ехаць ва Украіну зараз няма: аж надта яшчэ свежая памяць пра тое, як мы трое сутак з Кіева ўцякалі.
Я працаваў ва Украіне як ФОП, меў часовы дазвол на жыхарства. На ПМЖ падаўся, але атрымаць яго не паспеў. Пасля 24.04 на рахунку завісла каля 15К. Спачатку ў мяне быў доступ да мабільнага банкінгу, я мог хаця б зайсці і пераканацца, што грошы ўсё яшчэ на рахунку. Праз 4-5 месяцаў доступ да мабільнай праграмы адабралі. Даведацца, ці ёсць на рахунку грошы, цяпер можна толькі праз званок у службу падтрымкі. Для размарозкі, паводле слоў службы падтрымкі банка, неабходнае пастаяннае месца жыхарства Украіны альбо любой іншай краіны-неагрэсара. Я цяпер у Польшчы, шанцы на сталы побыт толькі праз шэсць гадоў. Я не крыўдую: калі гэтыя грошы не скрадуць, а пусцяць на добрыя рэчы, то хай так і будзе.
Я пераехаў у Кіеў з Мінска пры канцы 2021 года, аформіў ФОП і адразу ж адкрыў асабісты і бізнэс-рахункі ва ўкраінскім Альфа-Банку.
Думаю, рашэнне адкрыць рахунак менавіта ў Альфе мяне выратавала, бо з нейкіх прычын блакаванне там уключылі толькі праз тыдзень пасля пачатку вайны.
Калі я пачуў навіны з іншых банкаў, стаў адразу ж выводзіць грошы. У мяне не было іншых рахункаў, акрамя беларускіх і ўкраінскіх, таму вырашыў выводзіць праз PayPal на рахунак знаёмага ў Літве са стратай 5-10% на камісіі.
Грыўні атрымалася вывесці без праблем, а вось усе аперацыі з доларамі Альфа-Банк адхіліў.
Недзе, а 12 уначы, калі ў Кіеве раўлі сірэны, а я сядзеў у бамбасховішчы, мне тэлефанаваў супрацоўнік Альфы, каб пераканацца, што гэта не ашуканцы спрабуюць скрасці грошы.
Я паказаў кодавае слова і паходжанне грошай, і мае пераказы ўхвалілі. Так мне ўдалося вывесці большую частку грошай з рахункаў. Прыкладна 300-400$ застаюцца заблакаванымі дагэтуль.
Разблакаваць іх я не спрабаваў, без дазволу на жыхарства гэта зрабіць вельмі складана, таму проста змірыўся і чакаю перамен.
У мяне пашпарт грамадзяніна РБ і дазвол на жыхарства ў Германіі. Ад 2012 года валодаю нямецкай кампаніяй, я таксама з’яўляюся саўладальнікам і асноўным інвестарам украінскага праекта.
Нашая нямецкая кампанія ўжо 5 гадоў пастаўляе ва Украіну алюмініевую стужку, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці шклопакетаў. Пастаўкі нарасталі, але ў красавіку 2022 года Ukrsibbank адмовіўся ад супрацоўніцтва з намі. На плацяжы на адрас нямецкай кампаніі накладзенае вета, бо яе ўладальнік — грамадзянін Беларусі. Банк спасылаецца на пастанову Нацбанка Украіны ад 24.02.2022.
Мы паспрабавалі заключыць кантракт з банкам Tascombank. Ён, як і Ukrsibbank, запытаў велізарны стос дакументаў, уключна з пашпартам уласніка; мы ўсё падалі, але атрымалі адмову.
Цяпер мы вымушаныя выдумляць неверагодныя схемы, займацца глупствам, плаціць шалёныя адсоткі пасярэднікам у Арабскіх Эміратах, каб паставіць метал і атрымаць за гэта грошы.
І гэта нягледзячы на тое што нямецкі дазвол на жыхарства ў мяне ўжо 7 гадоў, ад студзеня 2021-га года я не быў ані ў Беларусі, ані ў Расіі, разарваў стасункі з РФ і наогул з’яўляюся праціўнікам рэжыму.
Пры гэтым у нас вельмі вялікі патэнцыял працы. Як толькі грамадзянскія аб’екты ва Украіне будуць абароненыя і пачнуцца аднаўленчыя работы, пластыкавыя вокны там будуць вельмі запатрабаваныя. Пакуль на замену [у адміністрацыйных будынках] ёсць адміністрацыйная забарона: могуць зрабіць акно, а заўтра туды прыляціць бомба. Грошай ва Украіне дастаткова, працаваць усе гатовыя, але чакаюць нейкага сігналу.
Мы можам паставіць добры метал, з якога людзі будуць хутка рабіць вокны. Але мы па-за гульнёй, бо ўкраінскі ўрад вырашыў так, што беларус не мае права весці бізнэс ва Украіне.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Думаю, нет смысла ждать возврата этих денег. Хотели бы - отдали бы. Рисковать жизнью и ехать в Украину, только ради попытки разблокировки - плохое решение, найдут вам ещё другую причину не отдавать деньги, даже на месте при вашем личном присутствии. Мой совет - не ехать никуда, даже не думать об этом.
Повеселило: "Я не в обиде: если эти деньги не украдут, а пустят на благо, то так тому и быть." Его в наглую обокрали, а он "а можа гэтак и трэба"!!!
Такие же мысли. А что ещё хуже - он ведь сам искренне думает, что он как белорус несёт якобы некую коллективную ответственность и уверен, что думать так - правильно. Но это категорически неправильно. Он не причастен к зашквару, а его результат честного труда практически (99%) украден.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 чэрвеня 2023, 10:40
Меня Украина всегда удивляла: нормальные приятные люди, очень много с по-настоящему высокой квалификацией, быт "причёсан", а как доходит до дела - воровство даже там, где вроде и тырить нечего. Как мне когда-то говорил партнер "Работать там - искусство"
Хотел перебазироваться туда. Налоговое нормальное. Банки работали. Быт можно было наладить. Но внутренний голос был категорически против. Опыт называется)))
повезло тем, кто хотел в Белорусии войти в состав союза с росией. Релоцировавшись в Мариуполь, их мечта войти в сосав росии уже сбылась
были приятные . пока деньги не украли и не ускакали в подвал радоваться
+100 Один из пунктов тех, кто за перемены - это неприкосновенность частной собственности(что правильно). Но, дорогие, как вы будете уважать права других на собственность, если вы так легко отказываетесь от своей?
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
Заморозили это не воровство, главное чтобы не в гривнах было - а так там думаю сумма на несколько миллионов, для государства это не огромная сумма. Но видимо ждать придеться до конца войны, если какие-то процедуры не придумают. Поэтому важно добиваться от Украины признание Тихановской, может тогда с места сдвиниться
То есть, вы думаете, что после войны деньги вернут, да? Это маловероятно. Я себе это не могу представить, основываясь на некотором личном опыте. Не удивлюсь, если ещё и доплатить потребуют *.
_______
* - например так - заплатите за ведение счёта за всё это время, и тогда ваш запрос будет рассмотрен (заметьте - не решён положительно, а именно рассмотрен), Стоимость ведения счёта - сумма с потолка. После оплаты "суммы расходов" - опять отказ, просьба лично приехать, просьба принести в банк аленький цветочек и так далее.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 чэрвеня 2023, 13:51
придеться возращать - потому что Украина будет принимать законы для вступления ЕС и т д, чуть что можно будет в европейский суд подать. Но если деньги в гривнах - то их съест инфляция
А Тихоновская каким боком до заблокированных денег?
Поведение украинской власти в данной ситуации ничем не отличается от поведения рашистов, которые воровали унитазы.
скажи спасибо что над твоей головой не летела ещё ракета взрывная, громкая и как ч0рт быстрая
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 чэрвеня 2023, 18:31
Чет представил как во время ВМВ, например в 1942-м, какой-нибудь румын или итальянец скандалит в банке СССР после заморозки вклада там. Стало смешно.
Первый атлет мог бы открыть DNV, и счёт в ОАЭ. Деньги бы целее были.
Freelance permit в ОАЭ тоже недорого стоит.
Не факт что и Польша не заблокирует, или на войну со шпалером не пошлет.
Не панам же в конце концов по окопам брюхом ползать.
Переезжать жить в страну, где с 2014 идёт война и сплошная коррупция, а потом жаловаться, что что-то пошло не так :)
ну зато там налоги были еще меньше чем в ПВТ) Люди ж в РБ на ПВТ все еще работают
Непонятно где завтра рванёт. Ну можно ехать в супер-стабильные страны типа США/Канады, но это не всем возможно в силу квалификации и размера дохода. Восточная Европа она вся, как пороховая бочка. Польша и Прибалтика ни чем не стабильнее Украины. Россиян уже прокатили многих, нет гарантии что дальше граждан РБ не прокатят и не надо думать, что россияне, особенно те, кто в Польше и Прибалтике прожил больше 3 лет до начала войны на Украине какие-то более особенные и чем-то отличаются. И продолжая жить в РБ - это тоже сидеть на пороховой бочке.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 чэрвеня 2023, 17:24
Любая страна в ЕС была бы стабильнее, чем Украина образца 2020-2021 :)
а в 2020-2021 ты бы мог подумать, что Беларусь может быть соучастником войны с Украиной? Это казалось бредом, что беларусы точно не допустили бы такого
Не пиши этот бред, Беларусь не является агрессором. Зачем себя обвинять в том, что мы не делали. А какие либо политики популисты так нас назвали?
Конечно. Там же нет агрессии. Всего лишь СВО, денацификация и демилитаризация. А мы белые и пушистые за мир во всем мире. Ничего не делаем.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 чэрвеня 2023, 14:26
литовский президент любит решать за беларусов… требуя санкции для беларускаго народа такие же как и для [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
spksfan, прочитай ещё раз и подумай перед тем как что-то отвечать.
Ты это про Россию? Да, в Россию переезжать не стоило и не стоит.
Какой интересный контингент подобрался в обсуждениях. Все те, кто кричал "как вы смеете обзывать недалекими оставшихся" сейчас точно так же обзывают недалекими героев этой статьи.
Двойные стандарты?
Двойные ГОСТы
типа шутка юмора?
Типо того
Ну, в коментах ржут в основном из-за намерений именно сейчас переться в Украину(это как в Сирию или в Сектор Газа в разгар конфликта) и из-за позиции "забрали, ну и ладно".
Так-то отобранных денег жаль в общем, если подходить с практической точки зрения. Самое фиговое, что гарантий по возвращению тоже никто не даст, и как с этим бороться, непонятно, особенно если ты застрял в другой стране.
Ну молодец, что обьсянил мне глупому. Я тебе тоже как нибудь обьясню при случае, почему ружт с тех, кто остался.
Чего нудишь тогда?
А ты чего нудишь?
Есть много примеров из телеги, что на месте люди разблокировали счета после собеседований в СБУ. Так что фантазии многих комментаторов тут забавляют.
Чего так накинулись на человека? Если так легче пережить потерю денег и считать что они пойдут на благое дело, пусть так и будет. От нервов здоровья не прибавится, и деньги не вернутся.
Если получится вернуть - будет приятный бонус.
-> Спросил у менеджера, можно ли оформить доверенность у польского нотариуса
Доверенность действительную в Украине, как и в случае с беларуской, можно оформлять у польского нотариуса. Но потом нужно её подтвердить через польский суд и поставить польский апостиль.
Вроде как ПриватБанк готов отдать деньги вкладчикам при личной явке (для тех, кто в Украине этот вариант должен работать). По сути, закрытие всех счетов и возврат денег не противоречит постановлению НБУ, потому что это и есть "отказ от обслуживания граждан РБ".
если докажешь что не налоговый резидент РБ
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
Выход один - подавать массовый иск в ЕСПЧ и доить их до нитки . [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
А толку ему сейчас плакать и нервы портить?
Аж интересно, как это можно так выражовываться. что практически все сообщение состоит из censored ;)
Ну накину тебе для раздумяь на ветилятор
Ты в эту категорию явно не попадаешь. Выходит я (согласно твоей логике) могу спокойно тебя гнобить.
Ну и еще накидон на вентилятор
тебе не кажется, что свалить из страны на 3 месте в страну на первом месте это не особая разница?
P.S. Причем это если не считать РФ европейской страной.
а еще у них комуналка дорогая и зимой кто не самоубился летом тот замерзнет
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 чэрвеня 2023, 19:57