Канферэнцыю для стартапаў EMERGE прадалі бізнэсоўцу з Расіі
Новым уласнікам праекта стаў тэхналагічны прадпрымальнік Аляксандр Смбацян.
Новым уласнікам праекта стаў тэхналагічны прадпрымальнік Аляксандр Смбацян.
Новым уласнікам праекта стаў тэхналагічны прадпрымальнік Аляксандр Смбацян.
Сузаснавальніца і генеральная дырэктарка EMERGE Аліна Нільсан заявіла, што цалкам выйдзе з праекта, але застанецца ў экасістэме тэхналагічных стартапаў. Сузаснавальніца Ганна Шоліна застанецца мінарытарным акцыянерам і працягне падтрымліваць EMERGE сваёй экспертызай.
Тэхналагічная канферэнцыя EMERGE была заснаваная ў 2017 годзе Алінай Нільсан і Марго Лазарнкавай. Гэта адная з самых буйных ІТ-канферэнцый у рускамоўным рэгіёне, якая праходзіла ў Мінску ад 2018 года.
Супольнасць праекта налічвае больш за 20 тысяч удзельнікаў — стартапаў і інвестараў з розных краін. Канферэнцыя дапамагла стартапам прыцягнуць больш за 30 мільёнаў долараў. У Мінску апошняя канферэнцыя EMERGE адбылася ў 2021 годзе.
Аляксандр Смбацян з’яўляецца тэхналагічным прадпрымальнікам, інвестарам, заснавальнікам венчурнай студыі Genome Ventures і сузаснавальнікам Intent.ai (прапаноўвае інавацыйныя рашэнні ў рэкламнай сферы).
Паводле інфармацыі расійскіх медыя, Смбацян працаваў кіраўніком у буйных карпарацыях і з’яўляўся сузаснавальнікам стартапаў у сферы электроннай камерцыі і СМІ. Ён таксама прайшоў праграмы ў бізнэс-школе Кембрыджа і Стэнфардскай вышэйшай школе бізнэсу.
У 2022 годзе стаў саўладальнікам фінтэх-стартапа для банкаў Bloomtech. Яго партнёрам стаў экс-кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Расіі і сябра рады дырэктараў «Яндэкса» Аляксандр Валошын.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Значит вообще никому нафиг не упало и надо было сбагрить хоть кому.
ну правильно