Канферэнцыя Apple WWDC 2024: галоўнае
10 чэрвеня Apple адкрыла Сусветную канферэнцыю распрацоўшчыкаў (WWDC), якая будзе доўжыцца чатыры дні. Расказваем пра галоўныя навіны першага дня мерапрыемства.
10 чэрвеня Apple адкрыла Сусветную канферэнцыю распрацоўшчыкаў (WWDC), якая будзе доўжыцца чатыры дні. Расказваем пра галоўныя навіны першага дня мерапрыемства.
10 чэрвеня Apple адкрыла Сусветную канферэнцыю распрацоўшчыкаў (WWDC), якая будзе доўжыцца чатыры дні. Расказваем пра галоўныя навіны першага дня мерапрыемства.
Галоўная падзея мерапрыемства — гэта прэзентацыя вялікай моўнай мадэлі Apple пад назвай Apple Intelligence. АІ здольны сартаваць паведамленні па прыярытэце, рэдагаваць тэкст, генераваць карцінкі ў iMessage і іншых праграмах: «Нататках», Keynote, Pages і Freeform. Таксама ў iMessage карыстальнікі змогуць выкарыстоўваць прапанаваныя варыянты адказаў і адпраўляць «разумныя адказы» ў паведамленнях. Запісы размоў можна ператварыць у тэкставую транскрыпцыю.
Дзякуючы сумарызацыі АІ можа перапісваць лісты ў залежнасці ад кантэксту. Магчымасць стварэння зводак з’явілася ў Safari, Mail і іншых праграмах. Карыстальнік зможа паляпшаць тэкст пры дапамозе «чароўнай палачкі», функцыя таксама прааналізуе напісанае і створыць на гэтай базе карцінку. У праграме Image Playground можна паэксперыментаваць з выявамі АІ. Функцыя GenMoji дазволіць генераваць эмодзі пры дапамозе тэкставага запыту. З фатаграфій АІ будзе прыбіраць канкрэтныя аб’екты.
З дапамогай АІ значна абнавіўся галасавы памочнік Siri: цяпер яна зможа адказваць на ўсе пытанні, разумець кантэкст на экране, будзе ствараць хуткія запыты і атрымліваць больш якасныя вынікі. Падтрымка распазнавання кантэнту будзе не ўсюды, а толькі ў падтрымваных праграмах. Siri зможа знаходзіць канкрэтныя рэчы, напрыклад, нумар, пры запыце ўставіць дакумент або даныя.
Пазней на iOS, macOS і iPadOS з’явіцца падтрымка ChatGPT 4o. Бясплатная версія чат-бота будзе даступная карыстальнікам Apple свабодна, без неабходнасці рэгістраваць акаўнт. Карыстальнікі падпіскі ChatGPT Plus змогуць падключыць у АС свой уліковы запіс. Apple заявіла, што не будзе прадаваць іншым кампаніям даныя, збіраныя для працы АІ. У цэлым АІ будзе даступны сёлета толькі на англійскай мове на iPhone 15 Pro і Pro Max, а таксама на iPad і MacBook з чыпам M1 і пазнейшых версіях.
У новай АС з’явіцца магчымасць размяшчаць іконкі ў любым месцы, а таксама падтрымкі цёмнай тэмы. На экране блакавання можна будзе наладжваць дзеянні. Новая функцыя Hide an App дазволіць хаваць і блакаваць доступ да праграм пры дапамозе Face ID і пароля. На iPhone з’явіцца падтрымка Game Mode.
У iMessage можна будзе выкарыстоўваць рэакцыі і «міні-праграмы», як у Telegram. У праграме з’явілася фарматаванне тэксту і розныя эфекты для яго. Цяпер iMessage працуе таксама і праз спадарожнік, але пакуль толькі ў ЗША.
У стандартнай праграме iOS «Фота» абнавілася навігацыя, раздзел з успамінамі, а таксама з’явілася падтрымка новых катэгорый медыя з падзелам па геалакацыях, часе і іншых падзеях. Медыя фільтруюцца па тыпах выяў, часе, людзях, можна шукаць па відэароліках.
Карыстальнікі Mac змогуць атрымліваць апавяшчэнні з iPhone і націскаць на іх, каб адкрываць праграмы прама на Mac, з якіх прыходзіць апавяшчэнне. Для гэтага будзе выкарыстоўвацца праграма iPhone Mirroring. Падтрымку iOS 18 атрымаюць усе iPhone, якія падтрымліваюць iOS 17.
Airpods. З’явілася падтрымка гукаізаляцыі ў часе размоў у AirPods Pro 2. У гульнях з’явіцца падтрымка прасторавага гуку.
Apple Watch. Актыўнасці можна будзе ставіць на паўзу без страты прагрэсу. З’явіцца шкала ацэнкі складанасці трэніровак і новыя тыпы трэніровак. Новая праграма Vitals аб’яднала функцыі адсочвання паказчыкаў здароўя. Пры дапамозе разумнага гадзінніка можна будзе перакладаць маўленне суразмоўцы ў рэжыме рэальнага часу.
iPad. Упершыню за 14 гадоў на планшэце з’явіцца калькулятар. Ён распазнае формулы, дазваляе будаваць графікі. Акрамя таго, у iPadOS з’явіліся дадатковыя магчымасці для працы з графікай.
macOS. Кампанія паказала новую версію АС для сваіх ноўтбукаў — macOS Sequoia. У ёй з’явілася мноства новых функцый, у тым ліку магчымасць праводзіць відэаканферэнцыі са змяненнем фону.
Vision Pro. У visionOS 2.0 Карыстальнікі змогуць наладжваць памер віртуальнага дысплея, выкарыстоўваць новыя жэсты для ўзаемадзеяння з праграмамі.
Apple TV. Сістэма tvOS атрымала падтрымку 21:9 для кіно. Новыя застаўкі і экраны блакавання для Apple TV будуць даступныя ў watchOS.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.