Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кангрэс ЗША спытаў геймдэў, як кампаніі змагаюцца з харасментам і экстрэмізмам

Сем кангрэсменаў напісалі калектыўны ліст да вядомых гульнявых кампаній з мэтай высветліць, як тыя змагаюцца з дамаганнямі, таксічнасцю і экстрэмізмам у анлайн-гульнях.

1 каментарый

Раней было апублікаванае даследаванне Антыдыфамацыйнай лігі пра рост экстрэмізму ў анлайн-гульнях і падвоеную рызыку натрапіць на «белы супрэмасізм» у параўнанні з 2021 годам. Лісты адправілі EA, Activision Blizzard, Epic Games, Innersloth, PUBG Corp, Microsoft, Riot Games, Roblox, Sony, Square Enix, Valve, Take-Two, Tencent і Ubisoft.

Заканадаўцы цікавяцца, як уладкаваныя сістэмы скаргаў у анлайн-гульнях і як апрацоўваюцца гэтыя скаргі. Таксама студыі просяць паказаць, якія даныя парушальнікаў збіраюць гульнявыя кампаніі, ці гатовыя яны ўвесь час публікаваць справаздачы пра дысцыплінарныя меры супраць парушальнікаў. Кангрэсмены падкрэслілі, што кампаніі не абавязаныя адказваць, але заканадаўцы рэкамендуюць гэта зрабіць.

Bloomberg: SpaceX зноў найдаражэйшая прыватная кампанія ў ЗША

Па тэме

ЗША хочуць заблакаваць куплю Microsoft студыі Activision Blizzard

Reuters: ЗША пачалі расследаванне супраць Neuralink. Яе падазраюць у жорсткім абыходжанні з жывёламі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Калі ўжо і ў Штатах палітыкі настолькі нахабнымі зрабіліся, то справы сапраўды дрэнь...