Кантроль над «Яндэксам» атрымала расійская юрыдычная асоба
Новым уладальнікам асноўнай юрыдычнай асобы кампаніі замест нідэрландскай Yandex N.V. стала міжнародная кампанія акцыянернае таварыства (МКАТ) «Яндэкс».

Адпаведны запіс з’явіўся 22 студзеня ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб РФ. Акрамя таго, МКАТ «Яндэкс» стала ўладальнікам 100% ТАА «Тэхнаяк» і 49% ТАА «Яндэкс ДЦ», афіляваных з «Яндэксам». МКАТ «Яндэкс» зарэгістраванае ў спецыяльным адміністрацыйнай раёне ў Калінінградскай вобласці.
Упершыню аб магчымай рэарганізацыі «Яндэкс» абвясціў у лістападзе 2022 года. Тады нідэрландаская Yandex N.V. планавала вылучыць асноўную частку бізнэсу, у тым ліку замежныя напрамкі, у асобную групу кампаній. Яна ж мелася захаваць брэнд «Яндэкса» і перайсці пад кантроль топ-менеджменту, Yandex N.V. — выйсці з ліку акцыянераў і змяніць назву.
Раней СМІ пісалі, што, паводле планаў расійскіх уладаў, уладальнікам «Яндэкса» мае стаць «кансорцыум інвестараў». Паводле звестак «Медузы» і The Bell, у маі мінулага года Уладзімір Пуцін узгадніў спіс патэнцыйных пакупнікоў расійскай часткі «Яндэкса». У яго ўваходзілі Уладзімір Патанін, асноўны акцыянер «Северсталі» Аляксей Мардашоў, заснавальнік «Лукойла» Вагіт Алякпераў і ВТБ.
Тым не менш гэты спіс не задаволіў замежных дырэктараў у радзе «Яндэкса», бо кандыдаты знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі. Forbes паведамляў, што патэнцыйныя пакупнікі расійскага «Яндэкса» сталі яго акцыянерамі, не чакаючы рэструктурызацыі кампаніі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну сейчас из "нидерландского яндекса" все антипутинцы и побегут увольняться...побегут ведь?
их итак увольняют)