Кароткія спасылкі Google перастануць працаваць налета
Сэрвіс Google URL Shortener быў закрыты ў 2019 годзе, аднак кампанія працягвала падтрымліваць карэктную працу кароткіх спасылак.

Кароткія спасылкі перастануць працаваць 25 жніўня 2025 года. Google абвясціла ў сваім блогу, што «прыйшоў час адключыць абслуговую частку Google URL Shortener» і любыя спасылкі ў фармаце https://goo.gl/* налета будуць выдаваць памылку 404.
23 жніўня 2024 спасылкі goo.gl будуць перанакіроўваць на прамежкавую старонку з паведамленнем карыстальнікам пра тое, што «гэтая спасылка больш не будзе працаваць у найбліжэйшай будучыні».
Кампанія заклікала распрацоўшчыкаў як мага хутчэй абнавіць закранутыя спасылкі, паколькі прамежкавая старонка з паведамленнем можа выклікаць збоі пры перанакіраванні спасылак.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.