Касмічны зонд даслаў самыя дэталёвыя здымкі Меркурыя
Зонд BepiColombo здзейсніў блізкі пралёт міма Меркурыя 19 чэрвеня, зняўшы кратары на паверхні планеты.

Сумесная еўрапейска-японская місія стартавала ў 2018 годзе. Зонд мае з дапамогаю гравітацыі Зямлі, Венеры і Меркурыя выйсці на арбіту апошняга ў 2025 годзе. Падчас апошняга па часе манеўру BepiColombo праляцеў за 236 кіламетраў ад паверхні планеты. Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ESA) апублікавала першыя са здымкаў менш як праз суткі пасля максімальнага збліжэння.
На здымках відаць кратэры, старажытныя вулканічныя выступы і застылыя патокі лавы. Таксама зонд зняў сістэму ўступаў Beagle Rupes, якая распасціраецца на 600 км. На фота можна разгледзець ударныя кратэры з застылай лавай, якія з’явіліся ў першы мільярд гадоў існавання планеты, калі яна была яшчэ тэктанічна актыўнай.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.