Падаткавікі намякаюць на блакіроўку Spotify ў Беларусі?
Міністэрства па падатках і зборах у сваім тэлеграме нагадала, што можа абмяжоўваць доступ да замежных рэсурсаў, калі іх уладальнікі не плацяць ПДВ з продажаў у Беларусі. Маляўнічае апавяданне вялося ў кантэксце неназванага «шведскага» «музсервісу» — відавочна, Spotify.

У МПЗ адзначылі, што могуць пазбаўляць неплацельшчыкаў магчымасці распаўсюджваць кантэнт у краіне да таго моманту, пакуль тыя не пагасяць запазычанасць па падатках. І прапанавалі чытачам зазірнуць на «дошку ганьбы» ў сябе на сайце, куды ўносяць такія кампаніі.
На момант выхаду матэрыялу Spotify там адсутнічаў.
Ведамства падкрэсліла, што на працягу паўгода да адключэння сэрвісу праводзіць з даўжнікамі «папераджальную працу — інфармаванне, папярэджанне, пераконванне, тлумачэнне».
«Але навошта замежнай кампаніі, скажам, шведскай, клапаціцца пра якасць сервісу, калі падпісчыкі заплацілі наперад, і іх прэтэнзіі яна задавальняць не збіраецца. Дзе Швецыя, і дзе Беларусь. Туды не едуць цягнікі і не ляцяць самалёты», — паязвілі МПЗ. І абяцалі «працяг» гісторыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Спотифай стал на налоговый учёт ещё в 2020 и странно что не подаёт декларации
а в Беларуси разве его можно купить?