Найбуйнейшыя банкі ЗША распрацоўваюць канкурэнта гаманцу Apple
Сем найбуйнейшых банкаў ЗША распрацоўваюць лічбавы гаманец, які стане канкурэнтам Apple Wallet, даведаўся Wall Street Journal.
Сем найбуйнейшых банкаў ЗША распрацоўваюць лічбавы гаманец, які стане канкурэнтам Apple Wallet, даведаўся Wall Street Journal.
Сем найбуйнейшых банкаў ЗША распрацоўваюць лічбавы гаманец, які стане канкурэнтам Apple Wallet, даведаўся Wall Street Journal.
У праекце сярод іншых удзельнічаюць Wells Fargo, JP Morgan Chase і Банк Амерыкі. Яны распрацоўваюць новае аплатнае рашэнне для анлайн-пакупак з выкарыстаннем лічбавага гаманца, прывязанага да крэдытнай або дэбетавай карты.
Аператарам будзе выступаць кампанія Early Warning Services, якая належыць банкам і цяпер кіруе сэрвісам грашовых пераказаў Zelle. Новы гаманец яшчэ не атрымаў назвы і будзе рэалізоўвацца асобна ад Zelle. Яго плануюць пачаць выкочваць у другой палове 2023 года.
Дэталі функцыянавання новай сістэмы пакуль прапрацоўваюцца. Магчыма, яна будзе працаваць так: карыстальнікі будуць уводзіць адрас электроннай пошты на старонцы аплаты крамы, якая будзе звязвацца з EWS. Тая будзе запытваць дазволу на транзакцыю ў банка, пасля чаго карыстальнік зможа выбраць, якую карту выкарыстоўваць, або адмовіцца ад пакупкі.
Паводле плана, першапачаткова сэрвіс будзе падтрымліваць у суме прыкладна 150 млн трымальнікаў карт Visa і Mastercard. Калі ён набярэ папулярнасць, у яго могуць дадаць іншыя магчымасці аплаты, напрыклад, напрамую з банкаўскага рахунку.
Акрамя Apple Wallet новы прадукт будзе канкурэнтам PayPal. Ён патрэбны банкам для таго, каб выключыць тэхнагігантаў накшталт Apple з узаемадзеяння з кліентамі, а таксама знізіць узровень ашуканскіх дзеянняў, якімі грашыць Zelle.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.