Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Найбуйнейшыя фінскія рытэйлеры байкатуюць Xiaomi праз Расію

У Xiaomi паўсталі праблемы ў Фінляндыі: тры найбуйнейшыя мясцовыя рытэйлеры прыпынілі продажы смартфонаў кітайскай кампаніі ў краіне праз тое, што яна засталася ў Расіі пасля пачатку вайны ва Украіне. Пра гэта піша GSMArena са спасылкай на мясцовае выданне Suomimobiili.

1 каментарый

На знак пратэсту супраць прысутнасці Xiaomi ў Расіі сеткі Telia і DNA больш не будуць закупляць яе гаджаты — толькі распрададуць рэшткі. Рытэйлер Elisa вырашыў звузіць асартымент тавараў Xiaomi на сваіх паліцах. Яшчэ дзве рознічныя сеткі — Gigantti і Verkkokauppa — не будуць так рабіць, паколькі Xiaomi не забанена на ўзроўні ЕС.

Першым продажы смартфонаў Xiaomi яшчэ летам прыпыніў рытэйлер Veikon Kone, але потым перадумаў, бо канкурэнты прытрымлівацца яго прыкладу не сталі. Але цяпер таксама больш не плануе папаўняць запасы смартфонаў кітайскага брэнда.

Прадстаўнікі Xiaomi з гэтай нагоды захоўваюць маўчанне.

Сёлета Нацыянальнае агенцтва Украіны па прадухіленні карупцыі ўнесла Xiaomi ў пералік «міжнародных спонсараў вайны».

Сусветная вытворчасць смартфонаў дасягнула 10-гадовага мінімуму
Сусветная вытворчасць смартфонаў дасягнула 10-гадовага мінімуму
Па тэме
Сусветная вытворчасць смартфонаў дасягнула 10-гадовага мінімуму
Лічбавы дэтокс: ля берагоў Фінляндыі зявіўся «першы ў свеце востраў без смартфонаў»
Лічбавы дэтокс: ля берагоў Фінляндыі з’явіўся «першы ў свеце востраў без смартфонаў»
Па тэме
Лічбавы дэтокс: ля берагоў Фінляндыі з’явіўся «першы ў свеце востраў без смартфонаў»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

Ну и норм, пора им свои телефоны снова делать