Найбуйнейшыя СМІ заблакавалі доступ пашукавіку OpenAI да сваіх матэрыялаў
Больш за 14 навінавых выданняў заблакавалі доступ да сваіх матэрыялаў для пошукавага бота АІ-пашукавіка SearchGPT праз тыдзень пасля яго запуску.
Сярод выданняў, якія закрылі доступ, — Тhe New York Times, Wired, The New Yorker, Vogue, Vanity Fair і GQ. Бот OAI-SearchBot індэксуе інфармацыю, каб пошукавая сістэма SearchGPT магла выдаваць карыстальнікам рэлевантную інфармацыю.
Генеральны дырэктар Originality.ai Джон Гілам заявіў, што такое рашэнне стала нечаканасцю для многіх. «Навошта выдаўцы блакуюць бота? Ім патрэбны гэты трафік», — заявіў ён.
OpenAI сцвярджае, што бот не збірае даных для навучання АІ-мадэляў. Распрацоўшчык рэкамендуе ўладальнікам сайтаў дазволіць працу бота для лепшай бачнасці іх матэрыялаў у пошукавай выдачы.
Іншы бот кампаніі GPTbot збірае даныя для навучання і ўжо заблакаваны многімі сайтамі. Эксперты мяркуюць, што выданні не давяраюць OpenAI, якую ўжо падазравалі раней у незаконным зборы звестак.
Раней Тhe New York Times падала пазоў супраць OpenAI, абвінаваціўшы кампанію ў незаконным выкарыстанні матэрыялаў для навучання АІ-мадэляў. Перамовы паміж выданнем і распрацоўшчыкам не прывялі да ўкладання пагаднення.
Читать на dev.by