Латвія на год падоўжыла візавыя абмежаванні для беларусаў
Урад Латвіі зацвердзіў прапанову Міністэрства замежных справаў прадоўжыць абмежаванні на прыём візавых заявак ад грамадзян Беларусі і Расіі да 31 снежня 2027 года. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на латвійскі партал 1188.lv. Рашэнне было прынятае 10 лістапада.

Бягучыя абмежаванні канчаюцца 31 снежня 2026 года. Іх асноўныя палажэнні, у тым ліку выключэнні для асобных катэгорый грамадзянаў, застануцца ў сіле.
Беларусы па-ранейшаму змогуць падаваць заяўкі на доўгатэрміновыя візы. Для кароткатэрміновых віз захаваецца асобны пералік выключэнняў, у тым ліку з сямейных і гуманітарных прычынаў.
Заяўкі змогуць падаваць чальцы сем’яў беларусаў з дзеючым правам на пражыванне ў Латвіі. Да гуманітарных прычын адносяцца, напрыклад, цяжкая хвароба або пахаванне блізкага сваяка, пагроза бяспецы чалавека і неабходнасць удзельнічаць у судовым пасяджэнні паводле павесткі латвійскага суда.
МЗС растлумачыў прадаўжэнне абмежаванняў вайной ва Украіне і яе наступствамі, непрадказальнай геапалітычнай сітуацыяй у рэгіёне, а таксама неабходнасцю ўмацоўваць унутраную бяспеку і забяспечваць грамадскі парадак.
Латвія прыпыніла выдачу шэнгенскіх віз (тып С) беларусам з 5 красавіка 2022 года.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.