Латвія канчаткова забараніла беларусам працаваць у крытычнай інфраструктуры. Але зробіць выключэнні па нерухомасці ў краіне

Сейм Латвіі ў чацвер у канчатковым чытанні прыняў папраўкі да закона аб нацыянальнай бяспецы, якія забараняюць грамадзянам Беларусі і Расіі працаваць або аказваць паслугі ў крытычнай інфраструктуры. Пра гэта паведамляе Delfi.

7 каментарыяў

Законапраект пазбаўляе беларусаў і расіян магчымасці працаваць і аказваць паслугі на аб’ектах крытычнай інфраструктуры або крытычнай інфраструктуры еўрапейскага ўзроўню, калі гэта прадугледжвае доступ да інфармацыі ці абсталявання, неабходнага для функцыянавання такой інфраструктуры. Працу можна будзе выконваць толькі пры наяўнасці асобнага дазволу ад органаў бяспекі. Таксама грамадзяне дзвюх краін і заснаваныя ў іх юрасобы не змогуць быць уласнікамі, уладальнікамі ці бенефіцыярамі аб’ектаў такой інфраструктуры.

Акрамя гэтага, у канчатковым чытанні прыняты законапраект, які забараняе шэрагу катэгорый работнікаў, напрыклад у дзяржорганах і асобам з доступам да дзяржсакрэтаў, наведваць Беларусь і Расію.

Таксама ў чацвер Сейм у трэцім чытанні ўхваліў законапраект, які прадугледжвае абмежаванні на куплю нерухомасці беларусамі і расіянамі. У ім з’явіліся папраўкі, паводле якіх яны змогуць купіць кватэру ў Латвіі, калі яна будзе «адзіным нерухомым маёнткам, прызначаным для пражывання». Але ў пакупнікоў павінен быць статус пастаяннага жыхара ЕС або сапраўдны дазвол на пастаяннае пражыванне ў Латвіі на момант уступлення закона ў сілу. Цяпер законапраект павінен прайсці канчатковае чытанне.

Беларусам забароняць працаваць на аб’ектах крытычнай інфраструктуры ў Латвіі
Па тэме
Беларусам забароняць працаваць на аб’ектах крытычнай інфраструктуры ў Латвіі
Латвія забароніць наогул усім беларусам набываць нерухомасць у краіне. Забіраць не будуць (пакуль)
Па тэме
Латвія забароніць наогул усім беларусам набываць нерухомасць у краіне. Забіраць не будуць (пакуль)
Беларусаў абавязалі паведамляць пра працу ў дзяржустановах і службу ў арміі пры ўездзе ў Латвію
Па тэме
Беларусаў абавязалі паведамляць пра працу ў дзяржустановах і службу ў арміі пры ўездзе ў Латвію
Латвія ўводзіць плату за электронную рэгістрацыю пры ўездзе з Беларусі
Па тэме
Латвія ўводзіць плату за электронную рэгістрацыю пры ўездзе з Беларусі

Читать на dev.by