Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Экс-супрацоўнік OpenAI знойдзены мёртвым у сябе ў кватэры. Ён абвінавачваў кампанію ў парушэнні аўтарскіх правоў

Былы супрацоўнік OpenAI Сухір Баладжы быў знойдзены мёртвым у сваёй кватэры ў Сан-Францыска 26 лістапада, паведамляе Business Insider. Ён крытыкаваў кампанію за тое, як яна ажыццяўляе збор даных з інтэрнэту для трэніроўкі сваіх мадэляў.

4 каментарыя

Баладжы было 26 гадоў. Ён 4 гады працаваў у OpenAI даследчыкам і сышоў з кампаніі ў жніўні. У задачы Баладжы сярод іншага ўваходзіў збор інфармацыі для распрацоўкі GPT-4.

У паліцыі горада заявілі, што ў часе папярэдняга расследавання не выявілі прыкмет гвалтоўнай смерці. Пакуль асноўная версія — самагубства. У OpenAI шакаваныя тым, што адбылося, і выказваюць спачуванні блізкім нябожчыка.

У кастрычніку на сваім асабістым сайце Баладжы выклаў артыкул наконт выкарыстання OpenAI копій матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам, для навучання АІ-мадэляў. У выпадках, калі гэтыя матэрыялы бяруцца без дазволу аўтараў, гаворка вядзецца пра парушэнне капірайту.

Таксама Баладжы пісаў, што навучанне мадэляў на даных, сабраных з інтэрнэту бясплатна, шкодзіць супольнасцям, якія акумулююць гэтыя веды. Ён спасылаўся на даследаванне, у якім для прыкладу прыводзілася падзенне трафіку і ўцягнення карыстальнікаў на Stack Overflow пасля рэлізу ChatGPT і мадэляў накшталт GPT-4. Паколькі чат-боты і вялікія моўныя мадэлі даюць юзерам гатовы адказ, ім няма неабходнасці шукаць першакрыніцу інфармацыі. Гэта азначае, што на Stack Overflow і падобных да яго рэсурсах будзе з’яўляцца ўсё менш новага кантэнту, створанага людзьмі.

Супраць OpenAI ужо пададзена некалькі пазоваў за парушэнне інтэлектуальнай уласнасці. Летась у суд на Microsoft і OpenAI за стварэнне канкуруючых прадуктаў падаў New York Times. У кастрычніку выданне апублікавала інтэрв’ю з Баладжы, у якім ён сцвярджаў, што чат-боты накшталт ChatGPT нівелююць камерцыйную каштоўнасць чалавечай працы. «Гэта не ўстойлівая мадэль для інтэрнэт-экасістэмы ў цэлым», — казаў ён. У OpenAI тады парыравалі, што выкарыстоўваюць толькі агульнадаступныя даныя і толькі самым сумленным чынам.

У дакуменце, які New York Times дадаў да справы 18 лістапада, Баладжы быў названы «ўпаўнаважаным трымальнікам» файла, якія маюць дачыненне да пазову.

New York Times судзіцца з OpenAI і Microsoft на мільярды долараў за парушэнне аўтарскага права
New York Times судзіцца з OpenAI і Microsoft на мільярды долараў за парушэнне аўтарскага права
Па тэме
New York Times судзіцца з OpenAI і Microsoft на мільярды долараў за парушэнне аўтарскага права
Карыстальнікі засумняваліся ў мадэлі OpenAI за $200. Ці будуць плаціць?
Карыстальнікі засумняваліся ў мадэлі OpenAI за $200. Ці будуць плаціць?
Па тэме
Карыстальнікі засумняваліся ў мадэлі OpenAI за $200. Ці будуць плаціць?

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Ну вот, началось

Anonymous
Anonymous
1

Не началось, а продолжилось

В 1994 в результате травмы головы после драки в баре умер Гарри Килдалл автор CP/M склонированную как QDOS и... переизданную под названием MS-DOS. И ничего не докажешь. Одни теории. Он хотел издать мемуары.

Anonymous
Anonymous
0

https://techrights.org/o/2020/01/05/history-canceled/#top кто владеет медиа тот переписывает историю

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

С роботами не шутят.