Літва прызнала пагрозай нацбяспекі і выслала 22 беларусаў — яны працавалі ў ІТ-кампаніі
22 беларусы, якія працавалі ў тэхналагічнай кампаніі ў Літве, былі аб’яўленыя пагрозай і высланыя з краіны. Пра гэта паведамляе партал LRT са спасылкай на мясцовы Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ).
22 беларусы, якія працавалі ў тэхналагічнай кампаніі ў Літве, былі аб’яўленыя пагрозай і высланыя з краіны. Пра гэта паведамляе партал LRT са спасылкай на мясцовы Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ).
«ДДБ прадставіў Дэпартаменту міграцыі заключэнні пра дзейнасць 22 грамадзян Беларусі ў Літве — асобы, якія працавалі ў тэхналагічнай кампаніі, аб’яўленыя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы. Іх дазволы на часовае пражыванне ў Літве былі ануляваныя», — гаворыцца ў сённяшнім допісе ведамства ў Facebook.
Усім ім на пяць гадоў забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону.
Высланыя беларусы працавалі ў кампаніі, якая была ўцягнутая ў праект Агенцтва касмічнай праграмы Еўрапейскага саюза (EUSPA) і махлярскім шляхам атрымала амаль €0,5 млн. Высветлілася, што фірма хавала сувязі з расійскай і беларускай ваеннай прамысловасцю. Расследаванне арганізавала Еўрапейская пракуратура, а правяла Служба расследавання фінансавых злачынстваў сумесна з ДДБ.
Праект быў прызначаны для стварэння прыёмнікаў спадарожнікавай навігацыі высокай дакладнасці, здольных выкарыстоўваць высокадакладны сервіс «Galileo» ў сельскай гаспадарцы, у тым кіраванне сельгастэхнікай і аперацыі дакладнага земляробства. Агульны бюджэт праекта перавышаў €1 млн, з іх больш за €745 тысяч фінансавала EUSPA. Кампаніі фактычна было выплачана €447 272.
На мінулым тыдні паведамлялася, што Вільнюскі акруговы суд за махлярства пры атрыманні амаль €0,5 млн асудзіў двух грамадзянаў Беларусі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.