Сацсеткі дапамагаюць стварыць тэхналогію лічбавай неўміручасці

Навукоўцы Масачусецкага тэхналагічнага інстытута распрацоўваюць тэхналогію лічбавай неўміручасці для людзей на аснове даных сацсетак.

Пакінуць каментарый

Праект называецца «Дапоўненая вечнасць» (Augmented Eternity). У праекце бяруць удзел невылечна хворыя добраахвотнікі. Штучны інтэлект дапаможа захаваць частку эмацыйнай спадчыны валанцёраў. Цяпер даных з сацсетак недастаткова для поўнага капіявання манеры чалавека камунікаваць, але тэхналогію хочуць удасканаліць.

25 амерыканцаў пагадзіліся стварыць сваіх лічбавых двайнікоў. Валанцёры спадзяюцца, што Augmented Eternity суцешыць блізкіх людзей па іх смерці, а таксама што іх веды і досвед спатрэбяцца наступным пакаленням. Ідэя лічбавай неўміручасці выклікае этычныя і юрыдычныя дыскусіі. Пакуль незразумелы і спосаб камунікацыі з памерлымі: чат-бот, аватар ці нешта прынцыпова іншае.

Навукоўцы адправяць макак займацца сэксам у космасе
Па тэме
Навукоўцы адправяць макак займацца сэксам у космасе
Навукоўцы выявілі астэроід-«забойцу планет». Яго арбіта перасякаецца з зямной
Па тэме
Навукоўцы выявілі астэроід-«забойцу планет». Яго арбіта перасякаецца з зямной
Навукоўцы знайшлі на Марсе сляды берагавой лініі на месцы старажытнага акіяна
Па тэме
Навукоўцы знайшлі на Марсе сляды берагавой лініі на месцы старажытнага акіяна

Читать на dev.by