Расія «дасягнула лічбавага суверэнітэту»… Бо ўсе замежныя ІТ-кампаніі сышлі

Кіраўнік расійскага Мінлічбы Максут Шадаеў заявіў, што паколькі практычна ўсе замежныя ІТ-кампаніі сышлі з рынку, то Расія дасягнула лічбавага суверэнітэту. Такую заяву ён зрабіў на форуме «Лічбавы алмаз» у Якуцку.

7 каментарыяў

«Калі казаць пра лічбавы суверэнітэт, то мы яго ўжо дасягнулі, бо замежныя кампаніі ўжо сышлі з айчыннага рынку», — сказаў Шадаеў.

«Мы цяпер аддадзеныя самі сабе», — адзначыў міністр. Ён дадаў, што цяпер расійская тэхналагічная галіна мае ўсё неабходнае, каб развівацца.

На думку Шадаева, маштаб ад’езду ІТ-спецыялістаў не такі глабальны і непапраўнай шкоды галіне не нанёс. Ён кажа, што тэхналагічныя кампаніі ў Расіі развіваюцца, заробкі падымаюць, супрацоўнікам ствараюць неабходныя ўмовы, матывуюць іх заставацца.

Расійскія працадаўцы масава адмаўляюцца ад бонусаў супрацоўнікам
Па тэме
Расійскія працадаўцы масава адмаўляюцца ад бонусаў супрацоўнікам

Пры гэтым Шадаеў прызнаў, што з краіны з’ехала значная частка распрацоўшчыкаў — «адныя з самы кампетэнтных, прафесійных супрацоўнікаў, якія дакладна запатрабаваныя на міжнародным рынку».

Паводле яго слоў, Мінлічбы спадзяецца да канца года вырашыць пытанне з рэгуляваннем выкарыстання ў Расіі замежнага праграмнага забеспячэння: толькі 20% катэгорый софту, які выкарыстоўваецца ў эканоміцы, на прамысловых прадпрыемствах, маюць «адэкватныя даспелыя расійскія аналагі».

У кастрычніку Максут Шадаеў казаў пра неабходнасць «зняць асцярогі і страхі тых, хто з’ехаў». У верасні Forbes пісаў, што каля 6% ІТ-спецыялістаў ужо пакінулі Расію ў 2022 годзе, 25% плануюць рэлакавацца на працягу найбліжэйшага года. У сакавіку паведамлялася пра ад’езд да 70 тысяч айцішнікаў з Расіі.

«Ім няма чаго баяцца»: у Расіі распрацоўваюць праграму вяртання айцішнікаў
Па тэме
«Ім няма чаго баяцца»: у Расіі распрацоўваюць праграму вяртання айцішнікаў
Касперская: «табуны» айтишников «с тонкой душевной организацией» покинули Россию в конце февраля
По теме
Касперская: «табуны» айтишников «с тонкой душевной организацией» покинули Россию в конце февраля
«Здзек над здаровым розумам»: расійцу далі тры гады за выкарыстанне абароненага месенджара
Па тэме
«Здзек над здаровым розумам»: расійцу далі тры гады за выкарыстанне абароненага месенджара
Расійскія аператары і банкі не змогуць купляць замежнае праграмнае забеспячэнне, нават калі на мясцовым рынку няма аналагаў
Па тэме
Расійскія аператары і банкі не змогуць купляць замежнае праграмнае забеспячэнне, нават калі на мясцовым рынку няма аналагаў
Шведскія спецслужбы вінавацяць Расію ў крадзяжы дарожных камер відэафіксацыі
Па тэме
Шведскія спецслужбы вінавацяць Расію ў крадзяжы дарожных камер відэафіксацыі

Читать на dev.by