У LinkedIn з'явіўся ШІ-пошук: можна кропкава шукаць інвестараў ці супрацоўнікаў з канкрэтнымі навыкамі
LinkedIn запусціў пошук па людзях на базе ШІ, піша TechCrunch. «Гэта самы хуткі шлях да самага карыснага для вас чалавека», — распавялі выданню ў сацсетцы.
Цяперашні пошук у LinkedIn працуе па ключавых словах і шматлікіх убудаваных фільтрах. І трэба добра падумаць, якія словы ўвесці ў радок, каб атрымаць найлепшы вынік.
ШІ-пашукавіку можна ўдакладніць, якія менавіта кантакты шукаць: сферу дзейнасці, досвед, лакацыю і іншае. Можна, напрыклад, запытаць інвестараў у медыцынскай сферы, якія працавалі з профільнымі рэгулятарамі, фаўндараў інструментаў для прадуктыўнасці, якія жывуць у Нью-Ёрку, або папрасіць падабраць людзей са сваёй сеткі, якія дапамогуць разабрацца ва ўмоўных бесправадных сетках.
Навінка знаходзіцца на этапе ранняга тэставання, але яе ўжо выкарыстоўваюць для пошуку кантактаў, якія могуць дапамагчы знайсці новую працу, атрымаць павышэнне ці развіць бізнес. Зараз яе раскочваюць на карыстальнікаў Premium-тарыфу ў ЗША, але ў бліжэйшыя месяцы геаграфію плануюць пашырыць. У тых, каму адкрылі доступ да функцыі, у пошукавым радку будзе напісана «I’m looking for…» замест «Search».
TechCrunch адзначае, што пакуль ШІ-пошук не ідэальны. Напрыклад, ён выдае розныя вынікі, калі яго папрасіць знайсці «заснавальнікаў стартапаў з YC» і з «Y Combinator». У кампаніі кажуць, што працуюць над разумнасцю сістэмы.
Читать на dev.by